У Пастаўскім раёне ў мінулыя выхадныя загінулі двое рыбаловаў на возеры Халосенскае, яшчэ адзін дастаўлены ў бальніцу з пераахалоджваннем.
Адбылася бяда раніцай у 8.30. Адзін з рыбакоў праваліўся пад лёд. Другі кінуўся яму на дапамогу і сам трапіў у бяду. Рызыкуючы жыццём дзеля іх выратавання, яшчэ трое мужчын апынуліся ў вадзе. Ніхто з іх не змог самастойна выбрацца на бераг.
Дарэчы, і ў нашым раёне ўжо праваліўся пад лёд аматар рыбнай лоўлі на Кацілаўскім возеры, адбылося гэта на мелкаводдзі, а таму, на шчасце, трагедыі не здарылася.
Служба выратавання нагадвае, што нельга выходзіць на вадаёмы, пакуль таўшчыня лёду не дасягне 7 сантыметраў. Ледзяное покрыва яшчэ недастаткова трывалае і прагінаецца пад нагамі, а таму не варта шукаць бяду. Падумайце, што важней — улоў ці жыццё?