Цяпер цяжка ўявіць жыллё без электранагравальных і іншых прыбораў. Між тым, нават электрачайнік уяўляе небяспеку, калі яго пакінуць без нагляду. Асвятляльныя лямпы таксама моцна награюцца, іх нельга абкручваць тканінай ці паперай, з якіх робяць самаробныя абажуры.
Электраправады забараняецца завязваць у вузлы, злучаць іх скручваннем, заклейваць шпалерамі ці закрываць шчытамі, прапускаць праз сцены і перагародкі без дадатковай ізаляцыі.
Нельга афарбоўваць і бяліць шнуры і правады, прымацоўваць іх да газавых і водаправодных труб, батарэй ацяплення. Электраправодка не павінна сутыкацца з тэлефоннымі і радыётрансляцыйнымі правадамі, тэлеантэнамі, галінкамі дрэў. Электранагравальныя прыборы трэба ўключаць з дапамогай вілак і разетак завадскога вырабу.
Галоўнае, не пакідайце электранагравальныя прыборы без нагляду. Пра тое нагадвае выпадак, які адбыўся 16 кастрычніка ў Павяцці. Там С. Ф. Масла ўключыў электраплітку, а сам пайшоў да суседкі. Стол пад электрапрыборам загарэўся, агонь распаўсюдзіўся і пашкодзіў маёмасць, сцены і дах. Страты ад агню перабольшылі 12,5 мільёна рублёў.