"Зимняя обувь" для авто

Калі сярэднясутачная тэмпература ўжо не перавышае адзнаку +7, самы час “пераабуваць” аўтамабіль у зімовыя шыны. Іх выкарыстанне рэкамендуецца Правіламі дарожнага руху і мае значныя перавагі скарачаецца тармазны шлях, павышаецца ўстойлівасць, паляпшаюцца дынамічныя паказчыкі, зніжаецца рызыка аварыйных сітуацый.

 

Усесезонныя шыны на нашых зімовых дарогах малаэфектыўныя. Гэта варыянт для Еўропы, дзе снегу выпадае менш, а сярэдняя тэмпература паветра вышэйшая. Таму лепш “абуцца” па сваім надвор’і.

 

Зімовыя шыны можна падзяліць на дзве групы — шыпаваныя і нешыпаваныя (фрыкцыйныя). Выбіраць іх трэба ў залежнасці ад умоў эксплуатацыі. Калі часта даводзіцца ездзіць па лёдзе, неачышчаных ад снегу дарогах або гарыстай мясцовасці, лепш аддаць перавагу шыпаваным шынам. Іх пажадана выкарыстоўваць і для заднепрывадных аўтамабіляў, якія схільны да заносаў, асабліва ў разгружаным стане. Больш эфектыўнымі лічацца шыны, у якіх шыпы ўздоўж пратэктара размяшчаюцца не ў 2-4, а ў 10-14 радоў. Такая канструкцыя дазваляе шыпам захопліваць большую плошчу дарогі.

 

Для “мяккай” зімы падыдуць шыны з ненакіраваным малюнкам пратэктара, што маюць V-падобную форму. Яны лепш выдаляюць з плямы кантакту ваду, бруд,  снежную “кашу” і менш шумяць. Варыянт для заснежаных дарог — шыны з ненакіраваным малюнкам пратэктара, у канструкцыі якіх ёсць крупныя блок-шашачкі.

Мяняць шыны трэба на ўсіх чатырох калёсах.

 

А. КАПУСЦІН,

старшы дзяржаўтаінспектар.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.