Оперативная группа

У арганізацыях раёна за 10 месяцаў сёлета за знаходжанне на працоўных месцах у нецвярозым стане звольнены 13 чалавек. І гэта неабходная мера,бо работнік, які ўжывае спіртное, не толькі губляе асабістую асцярожнасць, становіцца “некіруемым”, але і нярэдка стварае пагрозу для жыцця іншых. Да  адказнасці за прагулы прыцягнуты 48 работнікаў, з іх 11 звольнены. Гэтыя факты сведчыць пра зніжэнне працоўнай і вытворчай дысцыпліны.

 

З мэтай выяўлення і папярэджання парушэнняў норм і правіл дзейнічаючага заканадаўства, працоўнай і выканаўчай дысцыпліны, папярэджання аварый і катастроф, фарміравання ў работнікаў пачуцця адказнасці і ўважлівасці створана аператыўная група, якая праводзіць абследаванне прадпрыемстваў, грамадскіх будынкаў і збудаванняў на адпаведнасць іх устаноўленым нормам і правілам па ахове працы, пажарнай і электрабяспецы. У ходзе рэйдаў будуць выяўляць парушальнікаў прапускнога рэжыму і ўнутранага працоўнага распарадку. Аператыўная група кантралюе выкананне работнікамі і наймальнікамі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта РБ ад 11.03. 2004 г.  №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”.                                                                        

 

Р. КАРПУЦЬ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.