Правонарушений больше

Днём 2-га лістапада на чыгуначнай станцыі Полацк у адным з крытых вагонаў грузавога саставу, які скіроўваўся ў Даўгаўпілс, выявілі 190000 пачкаў цыгарэт «Прэм’ер чырвоны» на 722000000 рублёў. Яны былі выкладзеныя ў скрынках на паддоны, абкручаны чорнай поліэтыленавай плёнкай і абкладзены шчапанымі дрывамі.

Варта адзначыць, што ў апошні час дзейнасць па нелегальнай перапраўцы цыгарэт у краіны Еўрасаюза актывізавалася. Гэтая партыя найбольш буйная за апошні час.

 

-      4 лістапада ў пункце спрошчанага пропуску «Відзы» на выездзе з Беларусі ў «Пежо 607» 2000г.в. выявілі схованку, абсталяваную ў парогах аўтамабіля, у якой былі цыгарэты «Винстон» з беларускімі акцызнымі маркамі—664 пачкі на 5664000 руб. Вадзіцель — грамадзянін Беларусі 1984 г. н.

-      Звычайна кантрабандысты спрабуюць нелегальна перавезці цыгарэты з беларускімі акцызнымі маркамі, але ў канцы кастрычніка ў тайніку ў паўпрычэпе аўтамашыны ДАФ былі знойдзены расійскія цыгарэты “LM” на 636 млн. рублёў.

Д. ГЛЕБКА.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.