Двойчы за апошні тыдзень на беларуска-латвійскай мяжы былі затрыманы нелегальныя мігранты — выхадцы з каўказскага рэгіёна.
Так, ноччу 19 кастрычніка ў Верхнядзвінскім раёне ў 200 метрах ад мяжы выяўлена два чалавекі 1975 і 1992 г.н., якія рухаліся ўздоўж чыгункі ў накірунку Даўгаўпілса. Пры сабе мелі сумкі з асабістымі рэчамі, картай Беларусі часоў СССР і невялікую суму грошай.
У ноч з 20 на 21 кастрычніка ў Браслаўскім раёне затрыманы яшчэ два парушальнікі мяжы 1974 і 1977 г.н.
Мэта ў абодвух выпадках — пошукі лепшых умоў жыцця. Парушальнікі пасля выплаты штрафаў выгнаны з краіны.
Пакурылі...
20 кастрычніка ў міжнародным пункце пропуску «Урбаны» затрыманы аўтамабіль “Аўдзі” грамадзяніна Літвы 1989 г.н. Пасля праходжання «зялёнага» канала пры паўторным даглядзе ў ёмістасцях задніх колаў-арак знойдзены 18 блокаў цыгарэт «Уінстан», «Мінск» з беларускімі акцызнымі маркамі.
22 кастрычніка зноў там жа ў грузавым аўтамабілі “ДАФ” у рэфрыжаратары выяўлена схованка (двайныя столь і падлога), у якой знаходзіліся цыгарэты «LM» з расійскімі акцызнымі маркамі.
Абодва аўтамабілі адпраўлены на спецыяльны дагляд. Колькасць цыгарэт і сума ацэнкі ў абодвух выпадках устанаўліваюцца