Несчастье в саду

У Верхнядзвінскім раёне падлеткі збіралі яблыкі ў садзе, праз тэрыторыю якога праходзіла паветраная лінія (ПЛ) электраперадач напружаннем 10 кВ. Дзеці пад час адпачынку вырашылі зрабіць “феерверк”. Адзін з хлопчыкаў залез на яблыню, закінуў на правады шпагат з прывязаным каменем і трапіў пад уздзеянне току. На месца здарэння прыехалі медыкі, якія  канстатавалі смерць траўміраванага. Па трагічным здарэнні вядзецца следства. Бяды магло не быць, калі б побач з падлеткамі былі дарослыя.

 

Хачу звярнуць увагу, што ў нашым раёне па прысядзібных участках, праз сады і агароды таксама праходзяць паветраныя электралініі. Гаспадары індывідуальных дамоў нярэдка высаджваюць пад смяртэльна небяспечнымі правадамі пладовыя і дэкаратыўныя дрэвы і кусты, вінаградную лазу, якія даводзіцца перыядычна абразаць. Не дакранайце пры гэтым да электралініі. Гэтую работу выконваюць работнікі РЭС.

 

У. ТОМКА,

начальнік РЭІ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.