Осенний экзамен

Асенняя пара сапраўдны іспыт для вадзіцеляў. Змяншаецца светлавы дзень, дакладнымі аказваюцца прагнозы сіноптыкаў пра дажджы і туманы. Усё гэта ўскладняе дарожны рух.

 

У прыцемках прадметы бачныя горш, чым ноччу, а фары дрэнна асвятляюць шлях. Зніжаюць бачнасць і стан дарог моцныя дажджы. Асфальтаваная дарога становіцца асабліва небяспечнай, калі апалае лісце пакрывае трасу.

 

Каля 77% аварый, што здарыліся ў тумане, — гэта сутыкненне з аўтамабілем, які ідзе наперадзе. Прычым, у большасці вадзіцелі імкнуліся вытрымліваць адлегласць паміж машынамі. Справа ў тым, што ў тумане прадметы здаюцца ў два разы больш аддаленымі, чым у сапраўднасці. Яшчэ туман мяняе афарбоўку ўсіх колераў, акрамя чырвонага. Вадзіцелю трэба ўлічваць, што жоўты колер становіцца чырванаватым, а зялёны — жаўтаватым. Едучы ў тумане, неабходна перыядычна ўключаць шклоачышчальнікі і не забывацца на бліжняе святло фар.

І самае галоўнае — знізіць хуткасць і павысіць пільнасць.

 

А. КАПУСЦІН,

старшы дзяржаўтаінспектар.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.