Авторизация
 

З абавязанымі асобамі адносіны асаблівыя

Толькі ў некаторых выпадках работа працаўладкаваных па пастанаўленні суда абавязаных асоб (гэты статус вызначае п.8 Дэкрэта №18) можа быць спынена. Па-першае, калі пакрыты расходы на ўтрыманне дзяцей. Па-другое, у выпадку самастойнага працаўладкавання гэтых асоб на працу з большым заробкам. Па-трэцяе, пасля вызвалення іх ад уплаты расходаў на ўтрыманне дзяцей па рашэнні суда (п.14 Дэкрэта).

 

Абавязаныя асобы не могуць быць звольнены з работы да поўнага пакрыцця расходаў на ўтрыманне дзяцей (ч.13 п.14 Дэкрэта). Выключэнне складаюць выпадкі, прадугледжаныя ў пунктах 1(акрамя скарачэння колькасці або штату работнікаў), 2, 8 арт. 42, пунктах 1, 2, 5, 6 арт. 44 і пунктах 2, 4 арт. 47 Працоўнага кодэкса РБ. Калі абавязаная асоба знаходзіць месца працы з большым заробкам, то наймальнік мае права яе звольніць пры наяўнасці пісьма ад іншага наймальніка і ўзгадніўшы рашэнне з органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Названыя падставы і ўмовы спынення працоўных адносін з абавязанымі асобамі з’яўляюцца вычарпальнымі.

 

На практыцы некаторыя наймальнікі пры заключэнні працоўнага дагавора з абавязанымі асобамі выкарыстоўваюць кантрактную форму найму. Заключэнне кантракта азначае, што працоўныя адносіны могуць быць спынены па ініцыятыве работніка, калі скончыцца тэрмін дзеяння кантракта, а таксама па іншых прычынах, прадугледжаных пп. 2.10 п. 2 Дэкрэта №29 “Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны”. Але да абавязаных асоб гэта прымяняцца не можа.

Аналагічная сітуацыя ўзнікае, калі наймальнікі пры заключэнні працоўнага дагавора з абавязанай асобай кіруюцца нормамі арт. 28 Працоўнага кодэксу РБ, устанаўліваючы папярэдняе выпрабаванне. У адпаведнасці з ч.1 арт. 29 гэтага кодэксу кожны з бакоў мае права скасаваць дагавор да заканчэння тэрміну папярэдняга выпрабавання, паведаміўшы пра гэта пісьмова за тры дні, або ў дзень заканчэння тэрміну. Аднак з улікам патрабаванняў ч.13 п. 14 Дэкрэта такі працоўны дагавор (кантракт) з абавязанай асобай не можа быць спынены.

 

Устанаўленне папярэдняга выпрабавання пры прыёме на работу абавязанай асобы, а таксама заключэнне з ёй кантракта супярэчаць патрабаванням Дэкрэта па спыненні працоўных адносін з такой катэгорыяй работнікаў. Пры працаўладкаванні абавязаных асоб нельга загадзя вызначыць тэрмін іх работы ў наймальніка.

 

Згодна з п. 14 Дэкрэта абавязаныя асобы, працаўладкаваныя па пастанаўленні суда, маюць права на працоўны адпачынак працягласцю ў 7 каляндарных дзён. Гэта значыць, што дадатковы адпачынак, які з’яўляецца абавязковай умовай кантракта, не можа быць ім прадастаўлены.

Таму пры працаўладкаванні  абавязаных асоб па пастанаўленні суда мэтазгодна заключаць працоўны дагавор на нявызначаны тэрмін. Непрымальна для гэтай катэгорыі ўстанаўленне папярэдняга выпрабавання.

 

Н. ЧАУСАВА, галоўны дзяржінспектар

працы Полацкай МІП.

 

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 077
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 191
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 219
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 679
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 398
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта