Авторизация
 

Будзьце ўважлівымі!

Хутка споўніцца 69 гадоў з таго часу, як тэрыторыя раёна была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Але і зараз у зямлі яшчэ шмат смяротных выбухованебяспечных прадметаў.

 

Калі вы знайшлі любы прадмет, нават знешне падобны на боепрыпас, адразу спыніце работы ў зоне яго знаходжання. Трэба абгарадзіць участак, устанавіць бачныя папераджальныя знакі аб небяспецы або выкарыстаць падручныя матэрыялы: жэрдкі, калы, вяроўкі, кускі матэрыі, камяні, зямлю і інш. Неадкладна паведаміце ў сельвыканкам, у ваенны камісарыят (тэл. 4-10-59; 4-14-34) і ў органы ўнутраных спраў (тэл. 102; 4-12-02). Ні ў якім выпадку нельга нічога рабіць з выбухованебяспечным прадметам, гэта можа прывесці да трагічных наступстваў.

 

Забараняецца датыкацца, ссоўваць з месца, падымаць і кідаць любыя выбухованебяспечныя прадметы; закопваць у зямлю або кідаць у вадаём; збіраць іх і захоўваць; разраджаць і разбіраць; награваць і біць па іх чым-небудзь. Нельга вырабляць са знойдзеных боепрыпасаў штосьці для асабістага карыстання, выкарыстоўваць іх зарады для раскладвання вогнішча і асвятлення, прыносіць іх у памяшканні.

 

Супрацоўнікі сельвыканкамаў, кіраўнікі ўстаноў адукацыі і прадпрыемстваў, арганізацый усіх форм уласнасці павінны праводзіць растлумачальную работу па мерах бяспекі пры выяўленні выбухованебяспечных прадметаў. Асаблівую ўвагу неабходна надаваць школьнікам. Малыя павінны паведамляць аб смяртэльнай знаходцы класнаму кіраўніку або дырэктару.

Памятайце, боепрыпасы тояць у сабе смяртэльную небяспеку, таму будзьце ўважлівымі, беражыце жыццё!

 

А. АКІМАЎ,

начальнік групы прызыву

на ваенную службу райваенкамата.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта