Авторизация
 

Сапраўды, выкласці каля 6 мільёнаў рублёў за некалькі рыбін рэальна толькі ў тым выпадку, калі яны, бы з вядомай казкі, не простыя, а залатыя. Толькі ў возеры Абстэрна такія не водзяцца, а самыя што ні ёсць звычайныя, як і сам рыбак—беспрацоўны 50-гадовы жыхар Пераброддзя Г.

4 жніўня ў судзе разгледжана крымінальная справа па абвінавачванню грамадзяніна Г., які 16 мая на возеры паблізу Пераброддзя ўстанавіў 4 самаробныя нераты з сеткаматэрыялаў, што з’яўляецца забароненымі прыладамі лоўлі. 18 мая раніцай выняў са сваіх нератаў 17 краснапёрак, 6 вугроў і 8 лінёў. У выніку незаконных дзеянняў ён нанёс урон навакольнаму асяроддзю на 5722500 рублёў, што складае 163,5 базавай велічыні і з’яўляецца ўронам у асабліва буйным памеры.

Абвінавачваемы цалкам прызнаў сваю віну, раскайваўся. Не падумаў ён, што яго незаконныя дзеянні даказаць дастаткова проста. Удзельнікі прыродаахоўнага рэйду з Браслава спачатку заўважылі браканьерскія нераты. З мэтай выяўлення правапарушальніка пільна назіралі за гэтым участкам возера.

18 мая прыкладна ў 8 раніцы яны заўважылі чалавека, які на веласіпедзе накіраваўся сюды, апрануў гумовы касцюм і зайшоў у ваду, дастаў рыбу. Затрымалі яго ля цэнтральнай дарогі. У браканьерскай сумцы выявілі рыбу і мокры рыбалоўны гумовы касцюм. Адпірацца было бессэнсоўна... Улоў узважылі. Аказалася 5,5 кілаграма вугроў, 0,9 кг краснапёрак, 0,7 кг лінёў. Можна ўявіць, якой велічыні былі тыя 17 краснапёрак, калі агульная вага іх не дасягнула і кілаграма. Аднак браканьеры разлічваюцца за кожную незаконна злоўленую асобіну незалежна ад вагі. У выніку кожная малюсенькая краснапёрачка абышлася ў 52500 рублёў, вугар—525000, лінь—210 тысяч рублёў. Вось і набегла 5,7 мільёна.
Г. асуджаны да года пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на год. Урон кампенсаваны поўнасцю.

Адпаведныя высновы для сябе могуць зрабіць і іншыя аматары рыбнай лоўлі. Наўрад ці пажадаюць іх жонкі і дзеці спажываць “залатую” рыбку.

А. ЛАПУШЫНСКІ, в. а. пракурора раёна.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 392
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 591
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 634
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 850
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 160
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта