Авторизация
 

Бяспечны адпачынак

Лета звязана з рэзкім узрастаннем колькасці людзей, што выязджаюць на адпачынак, павялічваецца пасажырапаток на ўсіх відах транспарту, ускладняюцца крымінагенная і дарожная абстаноўкі, пажаранебяспечная сітуацыя.

                                                                  

У сувязі з гэтым Міёрскі РАУС не пакідае без увагі праблему захавання бяспекі жыцця, здароўя і маёмасці грамадзян, што наведваюць месцы масавага адпачынку. Міліцыянеры разам з асводаўцамі, работнікамі МНС і іншых служб праводзяць комплекс адпаведных мерапрыемстваў, накіраваных на недапушчэнне гібелі людзей, папярэджанне супрацьпраўных дзеянняў. Аднак бяспека насельніцтва і яго маёмасці залежыць у першую чаргу ад кожнага. Так, летась грамадзяне танулі пераважна з-за таго, што не прытрымліваліся элементарных правіл паводзін на вадаёмах. Памятайце, што нельга купацца ў забароненых месцах рэк і азёр; забруджваць вадаёмы, парушаць рэжым захавання водаахоўных зон; піць спіртныя напоі, уваходзіць у ваду і купацца ў нецвярозым стане; заплываць за буі і іншыя знакі, што азначаюць межы заплыву. Не падплывайце да лодак і іншых плаўсродкаў, не ўзбірайцеся на тэхнічныя і папераджальныя знакі, буйкі. Нельга скакаць у ваду з лодак, катэраў, прычалаў і іншых збудаванняў, якія не прыстасаваны для гэтага, а таксама ў месцах, дзе невядома глыбіня і стан дна. Забараняецца выкарыстоўваць выратавальныя сродкі і амуніцыю не па прызначэнні, плаваць на дошках, лежаках, бярвеннях, аўтакамерах, надзімных матрасах. Памятайце: гульні, звязаныя з ныраннем: і захопам і іншыя дзеянні ў вадзе могуць прывесці да няшчасных выпадкаў. Не падавайце лжывыя сігналы трывогі. Нельга пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду ля вады. Асобы, што маюць заразныя скурныя хваробы, не маюць права купацца ў вадаёмах. А яшчэ не рэкамендуецца мыць бялізну і купаць жывёлу ў месцах масавага адпачынку людзей.

 

Калі вам вядома пра правапарушэнні, звяртайцеся па нумарах 102 або 4-12-02 (аператыўна-дзяжурная служба РАУС) кругласутачна.

В. УТКІН, маёр міліцыі,

начальнік аддзела

аховы правапарадку

і прафілактыкі РАУС.

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 195
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 098
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 768
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 256
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта