Мы — против!

Смерць блізкага чалавека гэта заўсёды гора, а выпадковая гібель двайная бяда. У 2012 годзе ў Віцебскай вобласці адзначаны 82 выпадкі атручвання алкаголем, часцей за ўсё гэта перадазіроўка і спажыванне няякасных напояў. Бяда цяперашняга грамадства адсутнасць культуры піцця.

 

З мэтай спынення незаконнага вырабу і рэалізацыі спіртных напояў, памяншэння негатыўных вынікаў, якія звязаны з іх спажываннем, выяўлення і ліквідацыі каналаў нелегальнага паступлення ў Беларусь алкагольнай прадукцыі, органы ўнутраных спраў з 14 да 25 мая праводзяць акцыю “Разам супраць нелегальнага алкаголю!”

 

Не заставайцеся ў баку, не праходзьце міма чужой бяды, магчыма, ваш званок уратуе здароўе, сям’ю ці нечае жыццё!

Калі вы сталі сведкам вырабу самагону, калі ведаеце, што па-суседству гандлююць разведзеным спіртам, калі бачыце, хто зарабляе грошы на здароўі і дабрабыце іншых, званіце ў любы час сутак на тэлефонную лінію палка патрульна-паставой службы УУС 80212-21-08-63; МТС — 511-22-16; Велком — 314-08-63.

 

Максім МАРЧАНКА, намеснік камандзіра палка.

ХХХ

 

Ужо за першыя дні правядзення акцыі супрацоўнікі Міёрскага РАУС выявілі тры факты незаконнай рэалізацыі спіртных напояў, у тым ліку дамашняга вырабу. Адабраны 183,2 літра самагону і брагі, 1 самагонны апарат.

Вялікую дапамогу супрацоўнікам органаў унутраных спраў у гэтай рабоце акажа насельніцтва адпаведнай інфармацыяй на “гарачую лінію” па тэл. 4-12-02, МТС — 597-00-66, Велком — 312-18-02. Звяртайцеся кругласутачна, ананімнасць гарантавана.

 

У. УТКІН.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.