Авторизация
 

Агульная бяда

Перыядычна супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі затрымліваюць вадзіцеляў, якія кіруюць транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення. Нядаўна на аўтадарозе Віцебск-Гарадок ля пасёлка Должа ўвагу прыцягнуў аўтамабіль ВАЗ-2108, які няўмела лавіраваў сярод машын, а пры набліжэнні да паста ДАІ рэзка павярнуў на аб’язную дарогу. Праз 200 метраў машына заглохла на пад’ёме. Супрацоўнік ДАІ падышоў да вадзіцеля і папрасіў прад’явіць дакументы. Рэзкі пах алкаголю, няўпэўненыя паходка і мова сведчылі пра тое, што шафёр быў п’яны. Медыцынская праверка пацвердзіла гэта. Затрыманы мінулай зімой прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення, быў пазбаўлены права кіраваць на тры гады. Цяпер за паўторнае парушэнне наступае крымінальная адказнасць, пагражаюць штраф ад 3,5 да 100 мільёнаў рублёў або выпраўленчыя работы да 2-х гадоў ці арышт да 6 месяцаў.

 

А. КАПУСЦІН,

старшы дзяржаўтаінспектар.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта