Авторизация
 

Замяталі сляды

У адным з мінулагодніх артыкулаў ужо паведамлялася пра забойства чалавека, труп якога быў выяўлены ў рацэ Аута. Злачынца пакараны. А нядаўна раённы суд разгледзеў крымінальныя справы ў адносінах двух відавочцаў, якія палічылі за лепшае замоўчыць вядомыя ім факты.

Першы — грамадзянін А., 1954 года нараджэння. Працаваў у ААТ “Папшулі” вартаўніком. Ён ведаў пра забойства, аднак не толькі не паведаміў у адпаведныя органы, а сам дапамог завезці труп да ракі і скінуць яго ў ваду.

Суд, выносячы пакаранне, улічыў поўнае прызнанне А. сваёй віны, раскаянне ва ўчыненым. У выніку вінаваты асуджаны да года абмежавання волі.

Наступны, Р., нягледзячы на дастаткова малады ўзрост, меў ужо нямала стасункаў з людзьмі ў пагонах. Так, першыя непрыемнасці пачаліся ў 2006 годзе, калі мужчына атрымаў судзімасць. Далей — болей.

Ведаў, калі і кім быў забіты чалавек,бо знаходзіўся побач са злачынцам, бачыў сваімі вачыма, як разгортваліся падзеі той трагічнай ночы. Аднак дзейнічаў так, каб забойца застаўся непакараным. Потым сумесна вырашылі пазбавіцца ад трупа, пагрузіўшы яго на конную павозку. Жудасны груз адвезлі да вадаёма ў надзеі, што вада назаўсёды схавае знявечанае цела нядаўняга сябрука.

Не атрымалася. Злачынны ланцужок разблыталі канчаткова. А разам з тым заслужаныя пакаранні напаткалі ўсіх саўдзельнікаў.

Р. асуджаны на паўтара года пазбаўлення волі. Гэты час ён правядзе ў папраўчай калоніі.

                                                             

С. РАМАНОЎСКАЯ,

намеснік пракурора.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 117
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 339
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 798
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 550
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 345
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 879
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 873
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Именины 18 июля 2019
Василий, Геннадий, Сергей, Степан, Агния, Анна, Варвара, Елизавета, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта