З 1 да 30 красавіка доўжыцца рэспубліканская акцыя пад такой назвай. Яе мэта — прыцягненне ўвагі да праблем бытавога насілля, папярэджанне правапарушэнняў на гэтай глебе, рэгуляванне сямейных адносін.
Летась у раёне ўчынены 22 злачынствы ў сямейна-бытавой сферы. Ва ўсіх выпадках пацярпелі жанчыны. Практыка сведчыць, што такія правапарушэнні можна было папярэдзіць, калі своечасова ўмяшацца. Не будзьце раўнадушнымі, паведамляйце аб насіллі ў сем’ях па тэл. 8 (0210) 21-08-63, 8 (029) 511-22-16 (МТС) ці 102.
А. КУРДУТАЎ,
старшы ўчастковы інспектар ІСН.