Руслан Д.—20-гадовы юнак. Майскім вечарам паехаў на мапедзе на дыскатэку ў Чэрасы. Танцаваў, весяліўся разам з моладдзю, не абышлося без ужывання спіртнога. Вяртаўся адтуль ноччу ў прыўзнятым настроі. Работнікі ДАІ спынілі яго ў Міёрах, насупраць бальніцы. Іх увагу прыцягнула тое, што мапед не меў рэгістрацыйнага нумара.
З першых хвілін размовы стала зразумела, што малады чалавек п’яны. Ды і сам ён таго не адмаўляў. А яшчэ гэта пацвердзілі вынікі медыцынскага агляду. Вадзіцеля адхілілі ад кіравання транспартам, яго мапед дастаўлены на стаянку РАУС.
За адміністрацыйнае правапарушэнне Д. пазбаўлены права кіравання ўсімі відамі транспарту на тры гады і аштрафаваны на 17 базавых велічынь.
Аднак гэта не прымусіла яго задумацца, ніякіх высноў для сябе ён не зрабіў. А таму літаральна праз два месяцы ў п’яным выглядзе сеў за руль чужой машыны і паехаў у Юндзялова. Вяртаючыся адтуль, ля вёскі Чапукі не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Праз 10-15 хвілін пад’ехалі да пацярпелага супрацоўнікі ДАІ і адвезлі яго ў бальніцу, дзе быў устаноўлены факт ап’янення. Складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Суд улічыў станоўчыя характарыстыкі асобы абвінавачваемага па месцах жыхарства і работы, адсутнасць цяжкіх вынікаў, прыняў да ўвагі чыстасардэчнае раскаянне і прызнанне сваёй віны. Ён пазбаўлення права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў на 5 гадоў са штрафам у 150 базавых велічынь, што складае 5250000 рублёў.