Авторизация
 

Каб не было бяды

Парушэнне правілаў бяспекі пры карыстанні блакітным палівам нярэдка прыводзіць да пажараў, выбухаў, гібелі людзей. Нагадаю, што пры з’яўленні ў памяшканні спецыфічнага паху газу трэба неадкладна перакрыць усе краны абсталявання, вентыль балона, праветрыць пакоі, выклікаць аварыйную службу па тэл. 104. Пры гэтым забараняецца запальваць агонь, курыць, уключаць электраасвятленне і электрапрыборы, карыстацца электразванкамі. Неабходна тэрмінова вывесці на свежае паветра людзей і хатнюю жывёлу. Калі ў жыхароў выявіліся прыкметы атручэння, выклікаць “хуткую” па тэл. 103.

Забараняецца:

-   самавольна мяняць месца ўстаноўкі балонаў і газавага абсталявання;

-    пакідаць без нагляду працуючыя газавыя прыборы і дапускаць да карыстання імі дзяцей, а таксама асоб, якія не маюць неабходных навыкаў;

-    выкарыстоўваць газаправоды для зазямлення ці прывязваць да іх вяроўкі;

-    пры выяўленні спецы-фічнага паху газу нельга шукаць месца яго ўцечкі з дапамогай запалак ці іншага полымя;

-    сушыць бялізну над агнём гарэлак газавай пліты;

-    уключаць канфаркі ці гарэлку “духоўкі” для абагрэву памяшкання.

Перад уключэннем газавага абсталявання пераканайцеся, што ўсе краны на прыборах і падводзячым газаправодзе закрыты.

 

Распальванне гарэлкі праводзіцца ў наступнай паслядоўнасці:

• адкрыць кран на падводзе да газавай пліты ці вентыль балона, калі ён устаноўлены ў памяшканні;

• запаліць запалку, паднесці да гарэлкі і адкрыць кран (газ павінен запаліцца па ўсім перыметры).

 

Калі рыхтуеце страву, кантралюйце работу газавай пліты, бо полымя над канфаркамі можа пагаснуць і памяшканне напоўніцца газам. Пасля завяршэння работы закрыйце краны, у тым ліку і на трубе перад прыборам ці вентыль балона.

Пры засяленні ў жылыя газіфікаваныя дамы ці кватэры ўсе жыхары старэй 12 гадоў павінны прайсці ў райгазе інструктаж па правілах карыстання ўстаноўленымі ў памяшканнях бытавымі прыборамі (газавымі плітамі), а асобам, якім за 14 гадоў, да таго ж трэба прайсці інструктаж па правілах бяспекі пры эксплуатацыі іншых газавых прыбораў і апаратаў (воданагравальнікаў і г.д.).

 

Устаноўка газавых прыбораў, балонаў дапускаецца толькі з дазволу “Міёрырайгазу” (вул. Кірава, 3а). Прычым, памяшканні павінны адпавядаць неабходным тэхнічным патрабаванням. Усе мантажныя работы выконваюцца спецыялістамі райгазу. (Даведкі па тэл. 4-94-57).

Абавязак абанента — асабіста прысутнічаць пры замене балона. Гэта выклікана не толькі неабходнасцю ўнясення аплаты за газ. Трэба зверыць па ведамасці нумар здымаемага і ўстанаўліваемага балонаў, праверыць паступленне газу да гарэлак і герметычнасць злучэнняў балона з плітой, правесці інструктаж з газакарыстальнікамі, пацікавіцца ці ёсць скаргі на работу абсталявання. Нават частковая няспраўнасць газавых прыбораў можа прывесці да бяды.

 

Работнікі ўпраўлення “Міёрырайгаз” просяць сваіх абанентаў быць узаемаветлівымі, без крыўд і скарг вырашаць агульныя пытанні.

 

У. МАКСІМЕНКА,

майстар упраўлення “Міёрырайгаз”.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта