Браконьеры

Жорсткія санкцыі прадугледжваюцца за парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства, аднак гэта не спыняе браканьераў. Так, 14 студзеня на тэрыторыі Даўгінаўскай дачы затрымана група паляўнічых, у складзе якой былі 3 жыхары райцэнтра і адзін з раёна. Яны ў час палявання на пушную дзічыну незаконна здабылі двух дзікоў-сяголеткаў. У іх адабраны 54 кілаграмы дзічыны і 4 паляўнічыя стрэльбы. Навакольнаму асяроддзю нанесены страты ў асабліва вялікім памеры — на 120 базавых велічынь ці 4,2 млн. рублёў, а таму ўзбуджана крымінальная справа.

 

Адзін з удзельнікаў незаконнага палявання з’явіўся з павіннай і ва ўсім прызнаўся. Ідзе следства.

Ноччу  з 31 студзеня на 1 лютага выяўлены факт незаконнага палявання на тэрыторыі нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры”. Браканьеры застрэлілі ласіху і казулю. Страты прыродзе ацэнены ў 155 базавых велічынь ці 5425 тыс. рублёў. Узбуджана крымінальная справа, вядзецца следства.

В. МАЦУК,

начальнік Браслаўскай

міжраённай інспекцыі аховы

жывёльнага і расліннага свету.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.