Авторизация
 

Пажарная бяспека аб'ектаў

У студзені-лютым  работнікі інспекцыі дзяржпажнагляду Міёрскага РАНС праводзілі праверкі ААТ “Мікалаёўскі”, “Узмёнскі край” і “Сіцькова”.

У гэтых прадпрыемствах прызначаны адказныя за забеспячэнне пажарнай бяспекі на вытворчых участках і ў структурных падраздзяленнях. Створаны пажарна-тэхнічныя камісіі, аднак іх работа не арганізавана належным чынам, не складаюцца акты. Аналагічная сітуацыя з добраахвотнымі дружынамі, якія ў асноўным існуюць толькі на паперы. Няма планавання ўмацавання супрацьпажарнай абароны аб’ектаў як летась, так і сёлета.

 

У службовых інструкцыях інжынерна-тэхнічных работнікаў не раскрыты належным чынам пытанні забеспячэння пажарнай бяспекі і адказнасць за незахаванне ППБ, недастатковы кантроль за іх выкананнем. Загадамі не ўстаноўлены строгі супрацьпажарны рэжым (не вызначаны парадак агляду і закрыцця памяшканняў пасля заканчэння работ, парадак курэння і карыстання адкрытым агнём, уборкі гаручых адходаў, карыстання электранагравальнымі прыборамі і г. д.). Гаспадаркі не забяспечаны ў дастатковай колькасці пярвічнымі сродкамі пажаратушэння, часта іх наогул няма, не ўсе пабудовы абсталяваны спраўнай маланкааховай. Такія парушэнні ёсць ва ўсіх таварыствах.

 

У ААТ “Мікалаёўскі” праведзена пэўная работа па павышэнні ўзроўню супрацьпажарнай аховы аб’ектаў. Ачышчаны ад расліннасці і адрамантаваны пад’язныя шляхі да пажарных вадаёмаў, зроблены новы вадаём на ферме ў Шарагах, у жывёлагадоўчых памяшканнях адноўлена маланкаахова. Праводзяцца планава-папераджальны рамонт электраабсталявання. Прадпісанне дзяржпажнагляду выканана на 75%.

 

“Узмёнскі край” забяспечыў 10% прадпісання. Інструктажы, загады і распараджэнні па супрацьпажарным рэжыме выконваюцца толькі з прыходам інспектара. Адсутнічае супрацьпажарнае водазабеспячэнне на фермах “Мальцы”, “Даўгінава”, “Брыжынкі”, “Узмёны”. Пажарныя вадаёмы патрабуюць ачысткі і ўладкавання пад’язных шляхоў.

 

Асаблівую занепакоенасць выклікае адсутнасць кантролю за захаваннем патрабаванняў пажарнай бяспекі ў ведамасным жыллі. У дамах, якія пабудаваны некалькі гадоў таму, ужо выведзены са строю АПА, устройствы ўнутрыкватэрнага пажаратушэння, загрувашчаны памяшканні з печамі ацяплення, маецца шэраг іншых парушэнняў.

 

Па выніках праверак атрымалі акты кіраўнікі прадпрыемстваў. Яны і службовыя асобы, а таксама шэраг домаўладальнікаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

 

Акрамя таго, праводзілася праверка індывідуальнага прадпрымальніка А. Ч. Дабравольскага. У магазіне, што гандлюе аўтазапчасткамі, маюцца парушэнні рэжымнага характару, няма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, хаця гэта прапанавалася з 2008 года. На ўладальніка накладзена адміністрацыйнае спагнанне.

 

С. СЛІЗЕНЬ,

начальнік Міёрскага РАНС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 419
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 360
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 641
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 831
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 592
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 641
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 758
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 сентября 2020
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Именины 24 сентября 2020
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта