Вечером 4 июня в Жлобине утонули двое подростков 14 и 15 лет

Вечером4 июняв Жлобине утонулидвоеподростков 14 и 15лет. Купалисьв запрещенном месте без присмотра взрослых.

Вечарам 4 чэрвеня ў Жлобіне патанулі двое падлеткаў 14 і 15 гадоў. Купаліся ў забароненым месцы без нагляду дарослых.

Так хораша ў спякотны летні дзень акунуцца ў прахалоду возера ці ракі. Адпачынак ля вадаёмаў – самы папулярны ў цёплую пару. Аднак здараецца, замест зараду бадзёрасці вада прыносіць бяду.

– З пачатку купальнага сезона на вадаёмах Міёршчыны, на шчасце, без трагедый, – заўважае начальнік выратавальнай станцыі Уладзімір Канаплёў. – Варта нагадаць, што ў раёне толькі два афіцыйна ўстаноўленыя месцы для купання: пляжы на азёрах Міёрскае на паўвостраве і Абстэрна ў Пераброддзі. Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў на вадзе, трэба быць асцярожнымі. Не заплываць за буйкі, не купацца ў стане алкагольнага ап’янення і ў забароненых месцах. За малымі дзецьмі абавязкова павінны сачыць дарослыя. У спякоту заходзіць у халодную ваду трэба паступова, паколькі рэзкая змена тэмпературы можа прывесці да збояў у рабоце арганізма. Не варта далёка заплываць на надзіманых кругах і матрацах.

Правілы бяспечных паводзін на вадзе выратавальнікі нагадваюць падчас рэйдаў усім, хто адпачывае ля вадаёмаў, праводзяць прафілактычныя гутаркі з выхаванцамі летніх прышкольных лагераў.

– Аднак гэтага недастаткова. Належную ўвагу бяспецы дзяцей павінны надаваць бацькі, – падкрэслівае Уладзімір Канаплёў.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий