Авторизация
 

Што даў “Нагляд”

З 9 па 16 студзеня на тэрыторыі раёна праводзілася спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Нагляд”, мэтай якога з’яўлялася ўзмацненне кантролю за паводзінамі асоб, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-папраўчай інспекцыі.

 

Вывучаўся лад жыцця такіх грамадзян, крыніцы іх даходаў.

Актывізавалася работа па ўстанаўленні прэвентыўнага нагляду па ініцыятыве органаў унутраных спраў, прафілактыцы правапарушэнняў.

10 студзеня па ўзгадненні з пракурорам раёна ў мэтах прафілактычнага ўздзеяння на асоб, асуджаных да папраўчых работ, праведзена адкрытае выязное пасяджэнне суда для такой катэгорыі.

 

13 студзеня па ініцыятыве крымінальна-папраўчай інспекцыі РАУС за неаднаразовыя парушэнні грамадскага парадку ўстаноўлены прэвентыўны нагляд у адносінах асобы, якая раней фармальна падпадала пад яго. У аддзел Следчага камітэта накіраваны матэрыялы і ўзбуджаны дзве крымінальныя справы за парушэнне прэвентыўнага нагляду ў адносінах двух чалавек.

Праведзена адкрытае пасяджэнне назіральнай камісіі.

 

За час “Нагляду” праверана 258 чалавек, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. У мерапрыемствах былі задзейнічаны 42 супрацоўнікі РАУС. Выяўлена 11 парушэнняў парадку і ўмоў адбыцця пакарання асобамі, якія павінны прайсці яго без ізаляцыі ад грамадства, грамадзянамі, што фармальна падпадаюць пад дзеянне прэвентыўнага нагляду.

 

Адназначна, спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Нагляд” дапамагло аздаравіць аператыўную абстаноўку ў раёне, высветліць рэальны лад жыцця асоб, якія стаяць на ўліку.

А. ПАЛЬЧЭЎСКІ,

начальнік крымінальна-выканаўчай

 інспекцыі.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта