У Міёрах гарэў хлеў

 Пажар здарыўся ў мінулую суботу ў Міёрах.

Паведамленне паступіла ў РАНС у 20.09. Выратавальнікі паспяшаліся на выклік і засталі адкрытае гарэнне пабудовы. Агонь пашкодзіў дах, столь, сцены, маёмасць. Прычына ўзгарання ўстанаўліваецца.

Выконвайце правілы пажарнай бяспекі. Будзьце асцярожныя з агнём, кладзіцеся адпачываць без цыгарэты, трымайце запалкі надалей ад маленькіх дзяцей.

Вольга ГІРЖДА, інспектар РАНС.
Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий