Аляксей Смерцьеў: Садзілі дрэўцы і кустарнікі ў розных месцах Міёр

 Гэтай вясной нашы Міёры пазелянелі на 1,5 тысячы маладых дрэўцаў і кустарнікаў. Саджанцы закупіла УП ЖКГ, чые работнікі займаліся пасадкай.

– Садзілі дрэўцы і кустарнікі ў розных месцах горада. Саджанцы прыжыліся, – расказвае начальнік участка добраўпарадкавання Аляксей Смерцьеў. – Аднак фактары рызыкі застаюцца. У іх ліку – адносіны гараджан да чужой працы. Не раз даводзілася заўважаць, як маладыя дрэўцы становяцца свайго роду прыбіральняй для сабак, якіх гаспадары выводзяць на прагулку. Трэба больш адказна ставіцца да таго, што зроблена для добраўпарадкавання.

Прыгожы і чысты горад – клопат кожнага, хто ў ім жыве.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.