Пажар у Дзісне

 У Дзісне 8 мая гарэў жылы дом. Паведамленне пра пажар паступіла ў РАНС у 11.42.

Выратавальнікі засталі адкрытае гарэнне. Агонь знішчыў дах, столь, пашкодзіў сцены і маёмасць.

Гаспадар на момант загарання знаходзіўся дома. Самастойна пакінуў жыллё.

Прычына пажару высвятляецца. 

Устанавіце ў доме аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Просты прыбор своечасова папярэдзіць пра небяспеку і ўратуе жыццё.

Вольга ГІРЖДА, інспектар РАНС.
Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий