Зімой печы і электраправодка ўяўляюць асаблівую небяспеку. Пры няправільнай іх эксплуатацыі яна ўзрастае ў шмат разоў. Так, за 11 месяцаў года ў раёне зафіксавана 8 пажараў з матэрыяльным уронам у 27,6 млн. руб. З-за няспраўнасці электраправодкі адбылося таксама 8 загаранняў, страты склалі больш 18 млн. руб. Пік трагедый прыходзіцца менавіта на зімовыя месяцы. Амаль палова пажараў адбываецца ў дамах пенсіянераў.
Каб папярэдзіць бяду, неабходна ў першую чаргу дзецям і ўнукам прысвяціць выхадныя дапамозе бацькам і дзядулям.
Забараняецца пакідаць уключаныя электрапрыборы без нагляду, завязваць правады ў вузел, карыстацца няспраўнымі выключальнікамі і разеткамі. Нельга заклейваць правады шпалерамі, паперамі, плакатамі і закрываць шчытамі. Не прапускайце правады праз сцены і перагародкі без дадатковай ізаляцыі фарфоравымі ўтулкамі і эбанітавымі трубкамі.
Неабходна назіраць за шчыльнасцю кантактаў у месцах злучэння прыбораў з вілкай, клемамі, паміж сабой. Памятайце, што награвальныя прыборы можна ўстанаўліваць толькі на негаручыя падстаўкі з аналагічных матэрыялаў дастатковай таўшчыні.
Электрычнасць—небяспечны вораг, калі яе выкарыстоўваць няправільна. Не рызыкуйце, устанавіце пажарны апавяшчальнік.