Шчодрыя снегапады, тэмпературныя перапады – у выніку ледзяшы і спад снегу з дахаў, што тоіць небяспеку. Снежная маса на дахах неаднародная па саставе і разам з падталым снегам утрымлівае кавалкі лёду. Ды і асобныя ледзяшы пры падзенні могуць нанесці шкоду.
Часцей за ўсё ледзяшы ўтвараюцца над вадасцёкамі. Таму гэтыя месцы фасадаў дамоў асабліва небяспечныя. Трымайцеся ад іх надалей. Будзьце асцярожнымі, калі ля будынка няма агароджы і не падыходзьце блізка да сцен. Ідучы па тратуары, пачулі ўверсе падазроны шум – нельга спыняцца і падымаць галаву. Магчыма, гэта сыходзіць снег ці ледзяная глыба. Хутчэй прыцісніцеся да сцяны. Стане схованкай казырок даху.
Звяртайце ўвагу на абледзяненне тратуараў. Звычайна больш тоўсты слой наледзі ўтвараецца пад ледзяшамі. Папярэдзіць утварэнне ледзяшоў і сходы снежных мас рэгулярнае і своечасовае выдаленне снегу з дахаў.