У райцэнтры пажары пашкодзілі жылы дом і гаспадарчую пабудову.
Паведамленне пра пажар на вуліцы Вясенняй выратавальнікі прынялі 28 студзеня у 20:08. Агонь пашкодзіў дах, столь, сцены і маёмасць на другім паверсе, часткова закрануў першы паверх. Прычына здарэння ўстанаўліваецца. У ліку версій – парушэнне правіл эскплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прыстасаванняў. Гаспадар, які пражывае адзін, не пацярпеў.
Пра загаранне пабудовы ў двары 12 лютага ў 12.14 паведаміла на 101 сама гаспадыня. Згарэлі дах і маёмасць, што знаходзілася ў збудаванні. Прычыны высветліць праверка.
Нагадваем пра асцярожнае абыходжанне з печамі. Эксплуатаваць можна толькі спраўныя, не пакідаць без нагляду і перыядычна правяраць іх стан.