Авторизация
 

нет заглавия на бел языке

Электраток

 

Аналіз няшчасных выпадкаў сведчыць, што траўмы ад электратоку, нярэдка смяртэльныя, атрымлівае ў асноўным працаздольнае насельніцтва, у тым ліку шмат мужчын, якія імкнуцца зарабіць на продажу каляровага металу. Яны спрабуюць зняць правады з апор ліній электраперадач, выкрасці абсталяванне з падстанцый і размеркавальных пунктаў. Ім здаецца, што каштоўны метал ніхто не ахоўвае, а на справе падпільноўвае яго смерць, з рук якой вырвацца пасля ўздзеяння электратоку ўдаецца нямногім.

 

Пад высокае напружанне найчасцей трапляюць людзі з-за асабістай бяспечнасці. Прывяду некалькі прыкладаў. Жыхар Лунінецка на аўтамабілі паехаў з сябрам на рыбалку. Шукаючы лепшае месца, прыпыніліся ля канавы, праз якую праходзіла ВЛ 10 кВ. Грамадзянін Р. , убачыўшы на зямлі абарваны провад, вырашыў прыхапіць яго з сабой і быў смяртэльна траўміраваны.

З-за парушэння правілаў валкі лесу ў зоне лініі электраперадачы па ўласнай бяспечнасці трагічна загінуў ляснік Шчучынскага лясгаса. Адно з дрэў (работу вялі без узгаднення з РЭС) пры падзенні абарвала электрапровад і Б. паспрабаваў адкінуць яго рукамі. Дапамога медработніка, які прыехаў на месца здарэння, лесніку не спатрэбілася, урач толькі канстатаваў смерць.

Не прайшло без трагічных выпадкаў сёлетняе жніво. Камбайнер Чачэрскага раёна падняўся на камбайн, каб размеркаваць паступаючае збожжа, наблізіўся на недапушчальную адлегласць да проваду ВЛ 110000 В і трапіў пад высокае напружанне.

 

Нагадаю, што без узгаднення з электрычнымі сеткамі і адключэння высакавольтавых ліній электраперадач забараняецца весці вытворчыя работы паблізу ліній. Кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў пры выдачы заданняў механізатарам павінны ўказваць на наяўнасць паветраных ліній электраперадач у рабочай зоне.

 

Вышэйназваныя выпадкі адбываліся ў іншых раёнах, але і ў нашай мясцовасці многія грамадзяне дапускаюць парушэнні правілаў эксплуатацыі электраабсталявання, бяспечна вядуць сябе пры рабоце ў зоне ліній электраперадач. Толькі цудам ніхто не пацярпеў пры валцы дрэў ля лініі 10 кВ.

 

Міёрскі раён электрасетак папярэджвае: пры ўзнікненні аварыйнай сітуацыі (абрыве проваду, пашкоджанні апоры лініі электраперадач, падзенні дрэў на ЛП, іншых пашкоджаннях) ні ў якім выпадку не набліжайцеся да небяспечнага месца. Неадкладна паведаміце пра здарэнне дыспетчару Міёрскага РЭС па тэлефоне 4-22-42.

 

Р. СІНЯЎСКІ,

галоўны інжынер

Міёрскага РЭС.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 049
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 123
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 552
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 122
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 527
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2020
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін

free counters
Партнеры сайта