Колькасць бытавога абсталявання расце, яго магутнасць павялічваецца. Пры гэтым трэба памятаць, што электрычны ток – наш памочнік толькі пры правільнай эксплуатацыі абсталявання і прыбораў.
Пры нармальным рэжыме работы, правільнай эксплуатацыі і якасці выкананых работ па электраўстаноўцы ніякай пагрозы жыццю няма. Небяспечная сітуацыя можа ўзнікнуць пры судакрананні чалавека з элементамі абсталявання, прыстасаванняў, прыбораў, якія з-за пашкоджання ізаляцыі знаходзяцца пад напругай. Перагрузка ў электрасетцы з-за ўключэння вялікай колькасці магутных электрапрыёмнікаў ці кароткае замыканне могуць прывесці да пажару.
Каб выключыць магчымасць бытавога электратраўматызму, неабходна выконваць нескладаныя правілы:
v не дапускаць да эксплуатацыі выключальнікі і разеткі, у тым ліку на падаўжальніках, без корпусу, ці пашкоджаныя (аплаўленыя, расколатыя);
v электрапрыборы і электраўстановачныя вырабы павінны быць завадской вытворчасці, забараняецца эксплуатаваць самаробныя абагравальнікі, свяцільні, падаўжальнікі і г. д.;
v правады электрапрыбораў нельга зашчамляць мэбляй, дзвярыма, яны не павінны дакранацца да газавых труб і батарэй ацяплення;
v не дапускаецца эксплуатацыя аголеных ці пашкоджаных, аплаўленых ці з трэшчынамі электрычных правадоў, кабеляў;
v перад выкарыстаннем электрапрыбора ўважліва прачытайце інструкцыю па эксплуатацыі і строга выконвайце ўсе патрабаванні бяспекі;
v не забывайцеся, што большасць бытавых электрапрыбораў не прызначаны для выкарыстання ў ванных, іншых вільготных памяшканнях, а таксама на вуліцы.
Выконвайце правілы, і вашаму жыццю і здароўю нічога не будзе пагражаць.
Валерый Сяліцкі, інспектар раённай энергагазінспекцыі.
Фота для ілюстрацыі.