Авторизация
 

Жыхарка вёскі Чэрэсы даведвалася, якая адказнасць прадугледжана за вытворчасць і рэалізацыю самагону

54

 Жыхарка вёскі Чэрасы пацікавілася, якая адказнасць прадугледжана за выраб і рэалізацыю самагону. Куды паведамляць пра падобныя факты? Сітуацыю патлумачыў участковы інспектар міліцыі Павел ТАНКАВІД.

 

– За выраб або набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), захоўванне апаратаў для іх вырабу артыкулам 13.27 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да пяці базавых велічынь (185 рублёў) з канфіскацыяй пералічаных рэчаў.


Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, а роўна выраб фізічнай асобай звыш пяці літраў моцных алкагольных напояў, больш за 30 літраў паўфабрыкатаў для іх прыгатавання або іх захоўванне ў тым жа аб’ёме пакараюцца штрафам ад пяці да 30 базавых велічынь (да 1,11 тысячы рублёў) з канфіскацыяй названых рэчаў.


Набыццё моцных алкагольных напояў, за выключэннем дазволеных заканадаўствам да продажу, як і пакупка паўфабрыкатаў для іх вырабу, прадугледжваюць штраф да пяці базавых велічынь з канфіскацыяй напояў.


Пра вядомыя вам выпадкі вырабу і рэалізацыі алкагольных напояў паведамляйце на нумары дзяжурнай часці РАУС 8 (029) 597 00 66 (МТС), 8 (029) 312 18 02 (А1), 5 20 02 або 102. Ананімнасць гарантуецца.


Алена Вароніна.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2023
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2023
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта