П’яныя мужчыны пад цягніком

У сярэднім у рэспубліцы штогод каля 300 чалавек трапляе пад колы цягнікоў, з іх палавіна гіне. У асноўным гэта мужчыны працаздольнага ўзросту (30-45 гадоў), 90% якіх знаходзіліся ў нецвярозым стане. Парадаксальнасць сітуацыі ў тым, што большасць выпадкаў адбываецца на вакзалах і станцыях. З-за неахайнасці, жадання сэканоміць некалькі хвілін людзі гінуць ці становяцца калекамі.

Ужо сёлета транспартная міліцыя Полацка зарэгістравала 8 няшчасных выпадкаў. Усе яны адбыліся з нецвярозымі. Тры чалавекі загінулі.

П’яны на рэйках не рэагуе на сігналы цягніка, а той затармазіць не паспявае, бо ў святле пражэктара (большасць трагедый адбываецца ноччу) машыніст здольны ўбачыць небяспеку толькі за 250-300 метраў. Гэта надта позна.

Парушэнні правілаў паводзін на чыгунцы заканчваецца ў большасці выпадкаў траўмамі, якія пакідаюць след на ўсё жыццё, або ўвлгуле знішчаюць яго.

А. ТРОЦКІ, старшы ўчастковы.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.