Авторизация
 

Размова пра бяспеку на дарозе і не толькі

Размова пра бяспеку на дарозе і не толькі
Хто не ведае, што пераходзіць дарогу трэба на зялёнае святло ці па пешаходным пераходзе, а ехаць на веласіпедзе – па веладарожцы, тратуары ці абочыне. Хто заўсёды так робіць? Пытанне іранічна-рытарычнае. Пра неабходнасць выконваць Правілы дарожнага руху ішла размова падчас дыялогавай пляцоўкі «Бяспека жыццядзейнасці» ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Аўдыторыя – спецыялісты ўстановы, сацыяльныя работнікі, наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і суправаджальнага пражывання. Тэма актуальная для ўсіх. Правілы дарожнага руху нагадаў старшы дзярж- аўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС Аляксандр Савейка. Адзначыў, што адна з галоўных задач Дзяржаўтаінспекцыі – бяспека пешаходаў і веласіпедыстаў. З іх удзелам адбываецца 60 % ДТЗ з цяжкімі наступствамі.

Найбольш цікавіла аўдыторыю, як паводзіць сябе веласіпедыстам. Згодна з правіламі, на веласіпедзе можна ехаць
па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці па тратуары, не ствараючы перашкод пешаходам. На вуліцах без тратуараў едзем па абочыне, калі гэта немагчыма – па праезнай частцы, не далей за метр ад яе краю. Як заўважыў інспектар ДАІ, гэтыя правілы адносяцца і да аматараў гіраскутараў, электрасамакатаў і іншых сродкаў індывідуальнай мабільнасці.
На першы погляд усё проста. Разам з тым звярнулі ўвагу, што на некаторых вуліцах горада ехаць па правілах – задача не з лёгкіх. Напрыклад, тратуар па Ізварына вузкі, з пешаходам, а тым больш з веласіпедыстам, не размінешся, плаўных з’ездаў няма. На вуліцы Леніна тратуар шырэйшы, аднак з’ехаць з яго ў выпадку неабходнасці наўрад ці атрымаецца. Пешаходы часам ідуць у навушніках і не чуюць веласіпеднага званка.

– Пешаход на тратуары мае перавагу. У складаных сітуацыях лепш спешыцца, – падкрэсліў дзярж- аўтаінспектар. – Калі на вуліцы ёсць тратуар, а веласіпедыст едзе па праезнай частцы, з пункту гледжання Правіл дарожнага руху, ён парушальнік.
Парушаюць правілы веласіпедысты, якія едуць па пешаходных пераходах. Іх трэба пераходзіць пешшу, ведучы веласіпед побач. Аднак у кастрычніку набудзе моц новая рэдакцыя Правіл дарожнага руху, згодна з якой велааматарам дазволяць ехаць па пешаходным пераходзе, але з невялікай хуткасцю.

Нагадаў Аляксандр Савейка пра абсталяванне веласіпеда. Абавязковыя святлоадбівальныя элементы: спераду – белага колеру, ззаду – чырвонага, па баках – аранжавыя, а таксама люстэрка задняга віду, званок. Павінна быць спраўнай тармазная сістэма. У цёмны час сутак веласіпедыст уключае спераду белы ліхтар, ззаду – чырвоны. Апранаць святлоадбівальную камі- зэльку пакуль толькі рэкамендуецца, а ў абноўленых правілах гэта стане абавязковым патрабаваннем.
– Веласіпедыста без камізэлькі і без фар на веласіпедзе кіроўца ў цемры бачыць у лепшым выпадку метраў за 30 – 50. Пры іх наяўнасці адлегласць павялічваецца да 250 – 300 метраў, што дае перавагу ў часе. Секунды на дарозе адыгрываюць вялікую ролю, – падкрэсліў інспектар ДАІ.

– А ці патрэбны флікер пешаходу, калі ідзе па вуліцы, асветленай ліхтарамі? – прагучала пытанне з залы.
– Згодна з правіламі, у цёмны час сутак пешаход, рухаючыся па краі праезнай часткі, павінен абазначыць сябе святлоадбівальным элементам. Наяўнасць ліхтароў у гэтым выпадку значэння не мае, паколькі паміж імі ёсць так званыя «мёртвыя зоны», дзе кіроўца можа не заўважыць пешахода, – адказаў дзяржаўтаінспектар. – Наконт памеру і колеру флікераў патрабаванняў няма. Для асабістай бяспекі рэкамендуем выкарыстоўваць стужкі, яны больш заўважныя.

Пацікавіліся статыстыкай дарожна-транспартных здарэнняў у раёне. Як расказаў Аляксандр Фёдаравіч, сёлета ДТЗ з пацярпелымі не зарэгістравана. У мінулым годзе загінулі тры чалавекі. Нецвярозы пешаход заснуў на праезнай частцы – кіроўца не змог папярэдзіць наезд. Не хапіла часу зарыентавацца вадзіцелю, перад чыёй машынай перабягала дарогу жанчына. Наезд на пешахода ўчыніў нецвярозы аўтамабіліст, цяпер адбывае пакаранне. Пашчасціла застацца ў жывых і нават без пераломаў жанчыне, якая на веласіпедзе пераяз- джала аўтадарогу, не надаўшы належнай увагі блізкаму аўтамабілю.
Бяспека на дарозе – задача не толькі супрацоўнікаў ДАІ. У першую чаргу ўдзельнікі дарожнага руху самі павінны клапаціцца, каб шлях быў бяспечным і  добрым.

Завіталі на сустрэчу ў ТЦСАН спецыялісты аддзялення Белаграпрамбанка. Расказалі пра паслугі і выгадныя прапановы для пенсіянераў. Пагутарылі на тэму бяспекі асабістых сродкаў. Галоўныя правілы: ігнараваць званкі на мэсэнджары ад нібы работнікаў банка, адразу блакіраваць картку ў выпадку яе страты, знойдзеную чужую картку аднесці ў банк.


Кацярына РЫНКЕВІЧ
Фота для ілюстрацыі
рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 сентября 2022
Иван

Именины 26 сентября 2022
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта