Як не стаць ахвярай кіберзлачынства?
- 23.06.2022, 09:40,
- Пр 95
- Здарэнні / Грамадства
- 0
-
1
Большасць людзей значную частку свайго часу праводзіць у інтэрнэце. Гэты віртуальны свет адлюстроўвае свет рэальны. Абмен інфармацыяй і электронныя плацяжы прывабліваюць зламыснікаў. У адрозненне ад звычайнага кібермахляр выкарыстоўвае інфармацыйную зброю, усе інструменты для пранікнення ў сеткі, узлому і мадыфікацыі праграмнага забеспячэння, несанкцыянаванага атрымання дадзеных ці блакіроўкі работы камп’ютарных сістэм. А таксама вірусы, праграмныя закладкі, розныя віды атак, якія робяць магчымым несанкцыянаваны доступ.Кіберзлачыннасць – гэта злачынная дзейнасць, мэтай якой з’яўляецца неправамернае выкарыстанне камп’ютара, камп’ютарнай сеткі ці сеткавага прыстасавання. Большасць такіх махлярстваў учыняюць кіберзлачынцы ці хакеры, зарабляючы на гэтым грошы, а дзейнасць ажыццяўляюць у адзіночку ці арганізацыямі.
Існуе некалькі відаў кіберзлачынстваў: фінансава арыентаваныя, звязаныя з уварваннем у асабістае жыццё, сацыяльныя і палітычныя. Махляры выкарыстоўваюць вірусы і іншыя тыпы праграм, каб заразіць камп’ютары і пашкодзіць іх ці спыніць іх работу. Такім жа чынам выдаляюць ці крадуць дадзеныя.
Як не стаць ахвярай кіберзлачынства? Не загружайце файлы з неправераных крыніц, не пераходзьце па спасылках, якія ўтрымліваюцца ў электронных пісьмах незнаёмых вам адпраўнікоў, не паведамляйце нікому свае паролі і асабістыя дадзеныя. І ўвогуле, будзьце пільныя!
Міхаіл ЗАКРЭЎСКІ, начальнік Міёрскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.