Вада не даруе

З пачатку года на вадаёмах Віцебшчыны ўтапілася 115 чалавек, з іх 10 — дзеці. У нашым раёне вада забрала жыццё 16 асоб розных узростаў, у тым ліку адно дзіця.

 

Выратавана з палону Нептуна 108 грамадзян (дзяцей — 40). Ім пашанцавала застацца жывымі толькі дзякуючы своечасовай дапамозе. На Міёршчыне ўратавалі 14 дарослых.

 

Спецыялісты АСВОДа праводзяць шматлікія прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанню бедстваў на вадзе. З ліку жыхароў мясцовых населеных пунктаў за парушэнне правілаў паводзін на вадаёмах (купанне дзяцей без суправаджэння дарослых і ў неабсталяваных месцах, «заплывы» дарослых у нецвярозым стане, распіццё спіртнога на берагах рэк, азёр і сажалак, і г. д.) сёлета атрымалі заўвагі 324 чалавекі, у тым ліку 98 дзяцей, а ўсяго па вобласці папярэджана 1108  грамадзян, з іх 398 — непаўналетнія.

 

А. РУБАНІК,

начальнік Міёрскай

выратавальнай станцыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.