Загінуў камбайнер

23 ліпеня ў Пружанскім раёне загінуў камбайнер. Ён на ўборачным агрэгаце выконваў манеўраванне заднім ходам, ударыў ў апору высакавольтнай лініі 10 кВ, зламаў яе, з-за чаго абарваліся правады, якія былі пад напружаннем. У выніку кароткага замыкання загарэліся зерневыя. Камбайнер з памочнікам спусціліся з кабіны і пагасілі на полі агонь вогнетушыцелем. Затым механізатар падыйшоў да тэхнікі, дакрануўся да металічнага корпуса і атрымаў смяртэльны ўдар электратокам, бо на камбайне завіслі правады электралініі.

Энерганагляд звяртаецца да работнікаў сельгасвытворчасці быць максімальна ўважлівымі пры рабоце ля электраліній і электраабсталявання, памятаць і захоўваць рэкамендацыі, якія атрымалі пад час інструктажу—гэта зберажэ жыццё.

У. ТОМКА.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.