Авторизация
 

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху нагадае пра небяспеку абгону

 «Цени жизнь свою и чужую – не выезжай на сплошную!» Пад такім дэвізам сёння праходзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Акцыя скіравана на прафілактыку ДТЗ у выніку выезду на паласу сустрэчнага руху.

  

Гарантыя бяспечнага абгону – падрыхтоўка да яго. Важна правільна ацэньваць дарожную сітуацыю. Перад манёўрам прааналізуйце абстаноўку ў комплексе: якасць дарожнага пакрыцця, умовы надвор’я, дарожныя знакі. Пачынайце апераджэнне, загадзя выехаўшы на сустрэчную паласу, а не раптоўна з'яўляючыся з-за іншага аўтамабіля. Пралічыце «шляхі адходу»: шырыню і пакрыццё абочыны, наяўнасць на ёй стаўбоў і іншых перашкод.

 

Калі здаецца, што завяршыць абгон не паспееце, рашэнне прымайце хутка. Аўтамабіль, які абганяеце, яшчэ перад вамі – вярніцеся на сваю паласу і зменшыце хуткасць. Параўняліся і нечакана з’явілася сустрэчнае аўто – ацаніце, ці магчыма прадоўжыць манёўр. Калі для рэзкага рыўка не хапае магутнасці і дынамікі рухавіка – займіце сваю паласу. Пры значнай розніцы ў хуткасці з абганяемай машынай, працягвайце. Пры гэтым абазначце сваё становішча для сустрэчнага аўтамабіля і падайце сігнал таму, які абганяеце: магчыма, ён прытармазіць і прапусціць.

 

У любых сітуацыяй кіруйцеся разважлівасцю і ўважлівасцю і памятайце, што дома вас чакаюць жывымі і здаровымі.

  

Аляксандр САВЕЙКА, старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта