Авторизация
 

Арганізаваць бяспечны летні адпачынак для дзяцей – абавязак бацькоў!

 Арганізаваць бяспечны летні адпачынак для дзяцей – абавязак бацькоў. Судовыя эксперты раяць, на што перш за ўсё звярнуць увагу.

 

Небяспека можа падсцерагаць дзяцей дзе заўгодна, таму не варта забывацца пра «правіла выцягнутай рукі»: малы павінен знаходзіцца ў полі зроку дарослых. Крыніцай павышанай небяспекі з’яўляецца дарога. Аўтамабільныя траўмы даволі часта сустракаюцца ў экспертнай практыцы. Заняўшыся рухомай гульнёй, дзіця можа страціць пільнасць і выбегчы на праезную частку. Летась на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 36 аварый з удзелам непаўналетніх.

 
Дзеці і падлеткі на розных транспартных сродках, у тым ліку веласіпедах і самакатах, нярэдка забываюцца пра меры бяспекі. Абавязкова нагадайце ім Правілы дарожнага руху, кантралюйце іх. Да таго ж дарослым варта прытрымлівацца правіла: за рулём – ні кроплі спіртнога. Тым больш калі ў машыне знаходзіцца дзіця. Алкаголь нават у малых дозах сур’ёзна ўплывае на мозг, пагаршаецца ўспрыняцце хуткасці і адлегласці, парушаецца каардынацыя руху і прытупляецца пачуццё самазахавання. У жніўні мінулага года ў Полацкім раёне з’ехаў у кювет і перакуліўся аўтамабіль, якім кіраваў мужчына ў стане алкагольнага ап’янення. Там ехалі трое дзяцей: пятнаццаці, дванаццаці і сямі гадоў, яны былі шпіталізаваны з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

 
Сур’ёзную небяспеку ўяўляюць вадаёмы. Як глыбокія азёры і рэкі, так і сажалкі паблізу прыватных дамоў. Не адпускайце малых да вады адных. У 2020 годзе ў статыстыцы судова-медыцынскіх экспертыз вобласці зарэгістраваны тры выпадкі ўтаплення дзяцей. У чэрвені ў Віцебскім раёне загінула 14-гадовая дзяўчынка. Купаючыся з дзецьмі, заўважыла, як тоне васьмігадовы хлопчык, і кінулася яго ратаваць. Малога выпіхнула да берага, а сама выплыць не змагла.

 
Пракантралюйце, наколькі бяспечна гуляць у ваколіцах, прыбярыце ўсе небяспечныя рэчывы (ачышчальныя сродкі, кіслоты, ядахімікаты) у недаступнае месца, асабліва калі яны знаходзяцца ў яркіх ёмістасцях ці бутэльках з-пад газіраваных напояў. Летась у Віцебскай вобласці васьмігадовы хлопчык зрабіў некалькі глыткоў з бутэлькі, якая стаяла ў халадзільніку, адчуў горкі смак і выплюнуў. Гэта быў антысептык для рук.

 
Будзьце ўважлівыя пры выяўленні боепрыпасаў і іншых выбуховых рэчываў. Не раскопвайце, не вымайце з грунта, не датыкайцеся, не пераносьце, не кідайце ў агонь, не біце, не разразайце і не разбівайце. Адыдзіце на бяспечную адлегласць і паведаміце пра знаходку ў праваахоўныя органы.

 
Беражыце сваіх дзяцей, будзьце адказнымі і ўважлівымі да іх. Хай лета пройдзе без здарэнняў.

 

Міхаіл ЗАКРЭЎСКІ, начальнік Міёрскага міжраённага аддзела судовых экспертыз.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта