Авторизация
 

Асцярожна, чадны газ!

 Чадны газ не мае ні паху, ні колеру, лёгка злучаецца з гемаглабінам крыві. Знаходжанне на працягу пяці хвілін у памяшканні, дзе яго канцэнтрацыя ўсяго 0,5 %, небяспечнае для жыцця. Удыханне паветра, у якім утрымліваецца 0,1 % чаднага газу, прыводзіць да смяротнага атручвання за няпоўныя тры гадзіны.

 

Важна правяраць цягу, каб чадны газ не трапляў у памяшканне. Калі полымя запалкі ўцягваецца ў дымаход – усё ў парадку, адхіляецца ў бок – цягі няма. Абмярзанне агалоўкаў дымаходаў, а таксама моцны вецер з пераменным накірункам, дождж, снегапад, туман могуць стаць прычынамі парушэння цягі ў дымаходзе. У выніку ядавітыя рэчывы, што ўтрымліваюцца ў прадуктах згарання, трапляюць у памяшканне і выклікаюць атручванне і смерць.

 
Перад уключэннем прыбораў з адводам прадуктаў згарання ў дымаход упэўніцеся, што не пахне газам, адчыніце фортку і вызваліце падрэз у ніжняй частцы дзвярэй для прытоку паветра. Пры наяўнасці цягі выкарыстоўвайце газавы прыбор згодна з інструкцыяй. Праз тры – пяць хвілін пасля ўключэння паўторна праверце цягу.

 
ЗАБАРОНЕНА:
- карыстацца няспраўнымі газавымі прыборамі, уключаць іх пры няспраўнай аўтаматыцы бяспекі і калі няма цягі ў дымавым і вентыляцыйным каналах;
- самастойна ліквідоўваць няспраўнасці;
- уключаць апарат асобам, што не прайшлі інструктаж па тэхніцы бяспекі, а таксама якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ці наркатычнага ап’янення.

 
Будзьце асабліва ўважлівыя пры карыстанні газавымі ацяпляльнымі і воданагравальнымі прыборамі ў зімовы час. У вялікія маразы сценкі дымахода моцна ахалоджваюцца, што вядзе да значнай кандэнсацыі вадзяных пароў, таму ў верхніх участках дымаходаў утвараюцца ледзяныя пробкі, якія парушаюць цягу.

 
Для бяспекі – уласнай і сваіх блізкіх – рэкамендуем набыць аўтаномны апавяшчальнік чаднага газу СО. Памятайце: толькі захаванне Правіл бяспекі абароніць ад няшчасных выпадкаў.

 

Канстанцін МАТЭЛЕНАК, начальнік Міёрскага РГЗ.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2022
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2022
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта