З надыходам цяпла ўсё больш людзей бавяць час на прыродзе. Каб гарантаваць іх бяспеку, супрацоўнікі міліцыі сумесна з прадстаўнікамі зацікаўленых служб загадзя праводзяць маніторынг зон масавага адпачынку. Распрацоўваюцца маршруты патрулявання.
Сёлета традыцыйна асаблівая ўвага будзе папярэджанню і спыненню правапарушэнняў, звязаных з распіццём спіртных напояў паблізу вадаёмаў, у парках, а таксама купаннем у забароненых месцах. Трэба памятаць, што за гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
Распіццё алкагольных і слабаалкагольных напояў у грамадскім месцы ці з’яўленне там у стане алкагольнага ап’янення, згодна з артыкулам 19.3 ч. 1 КаАП прадугледжвае штраф да васьмі базавых велічынь, а пры паўторным учыненні на працягу года – ад дзвюх да 15 базавых ці грамадскія работы або арышт. Адміністрацыйная адказнасць наступае, калі распіваеце спіртныя напоі на вачах у акружаючых.
Абразлівае прыставанне да людзей і іншыя наўмысныя дзеянні, што парушаюць грамадскі парадак, дзейнасць арганізацый або спакой грамадзян і выказваюцца ў яўнай непавазе да грамадства, цягнуць за сабой штраф ад дзвюх да 30 базавых ці грамадскія работы або адміністрацыйны арышт, згодна з артыкулам 19.1 КаАП – дробнае хуліганства.
Заканадаўствам прадугледжана адказнасць за купанне ў забароненых месцах рэк, азёраў і іншых вадаёмаў: згодна з артыкулам 24.42 КаАП – штраф ад адной да трох базавых велічынь. Да 12 базавых абыдзецца распальванне вогнішча ў забароненых месцах (артыкул 16.41 КаАП).
Згодна з артыкулам 16.22 КаАП, забруджванне лесу адходамі ці сцёкавымі водамі або іншым спосабам, а таксама засмечванне драўніна-хмызняковай расліннасці, якая не ўваходзіць у склад ляснога фонду, адходамі ці сцёкавымі водамі або іншым спосабам прадугледжвае штраф да дзесяці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 25 базавых, на юрыдычную асобу – да 50.
Будзьце законапаслухмянымі, каб не сапсаваць адпачынак сабе і акружаючым. Захоўвайце правілы асабістай і маёмаснай бяспекі. Не пакідайце рэчы без нагляду, пры ўзнікненні канфліктаў звяртайцеся да супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Пра злачынствы і правапарушэнні тэрмінова паведамляйце ў міліцыю.
Аддзяленне аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.
Фота для ілюстрацыі.