Авторизация
 

Полацкія пагранічнікі спынілі спробу незаконнага перасячэння беларуска-латвійскай граніцы

 Нядаўна полацкія пагранічнікі спынілі спробу незаконнага перасячэння беларуска-латвійскай граніцы. З пачатку года затрымалі 14 парушальнікаў.

 

У Верхнядзвінскім раёне затрымалі дваіх грамадзян Расійскай Федэрацыі: мужчыну 1994 года нараджэння і жанчыну 1993-га. Нягледзячы на ўсе супрацьэпідэміялагічныя абмежаванні, што дзейнічаюць у краінах Еўрасаюза, парушальнікі з Парыжа рушылі праз усю Еўропу. Незаконна перасяклі граніцу Латвіі з Беларуссю і мелі намер следаваць у Санкт-Пецярбург, але ажыццявіць задуманае ім не дазволілі пагранічнікі.

 
Цяпер у адносінах да затрыманых вядзецца адміністрацыйны працэс за незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь і парушэнне пагранічнага рэжыму. Кожнаму з іх пагражае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 3 480 рублёў і дэпартацыя.

 

Дзяніс ГЛЕБКА.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта