Авторизация
 

Асцярожна: пагоршылася захваральнасць птушак грыпам

  З пачатку года ў краінах, якія мяжуюць з Рэспублікай Беларусь, пагоршылася эпізаатычная сітуацыя па захваральнасці птушак грыпам.

 

Дзікія птушкі – патэнцыяльныя носьбіты віруса Н5N1, небяспечнага для сельскагаспадарчых птушак і чалавека. З ростам сярэднясутачнай тэмпературы паветра іх міграцыя праз тэрыторыю нашай краіны выклікае асаблівую трывогу за эпізаатычнае становішча. У перыяд з сакавіка па красавік з месцаў зімовак вяртаюцца пералётныя птушкі, кантактуючы з сінантропнымі (іх вобраз жыцця звязаны з чалавекам) дзікімі: верабей, голуб, ластаўка, стрыж, каўка (рус. галка), шпак, варона, сарока. А яны ў сваю чаргу могуць заразіць хатніх. Вірус перадаецца ад чалавека да чалавека. Той у сваю чаргу можа заразіцца пры кантакце з хворай птушкай, а таксама ўжываючы ў ежу яе мяса ці яйкі без тэрмічнай апрацоўкі.

 
Каб не дапусціць распаўсюджання грыпу ў асабістых падсобных гаспадарках:
- забяспечце бязвыгульнае ўтрыманне птушак, выключыце кантакт з дзікімі асобінамі;
- не пускайце да іх чужых асоб, за выключэннем спецыялістаў дзяржаўнай ветэрынарнай службы;
- прадастаўляйце спецыялістам па іх патрабаванні птушку для агляду і правядзення прафілактычных і супрацьэпізаатычных мерапрыемстваў;
- не купляйце птушку, прадукты птушкагадоўлі і кармы ў неўстаноўленых месцах, а таксама з краін, неспрыяльных па грыпу птушак;
- забяспечце механічную ачыстку і дэзынфекцыю месцаў утрымання птушкі;
- не забруджвайце навакольнае асяроддзе прадуктамі птушкагадоўлі і біялагічнымі адходамі.

 
Акрамя таго выконвайце правілы асабістай гігіены. Даглядайце птушку толькі ў спецыяльных адзенні і абутку, якія рэгулярна мыйце і чысціце. Не чапайце і не падбірайце на вуліцы мёртвую птушку. Старайцеся пазбягаць месцаў масавага знаходжання дзікіх асобін. Не купляйце птушынае мяса і яйкі ў месцах несанкцыянаванага гандлю, дзе няма ветэрынарных лабараторый па кантролі якасці і бяспецы харчовых прадуктаў, а адпаведна – і суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць іх якасць.

 
Перш чым есці прадукты птушкагадоўлі, абавязкова апрацуйце іх тэрмічна. Добра вымытае мяса трэба варыць не менш за 30-40 хвілін ці добра смажыць. Амлеты і яечні таксама неабходна моцна падсмажваць. Не ўжывайце сырыя ці звараныя ўсмятку яйкі.

 
Васіль ЛАПІЦКІ, намеснік галоўнага ветурача раёна.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта