Прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам непаўналетніх пад дэвізам «Беражыце дзяцей!» праводзіць Дзяржаўтаінспекцыя з 2 па 9 красавіка.
На дарогах краіны ў студзені – сакавіку загінула пяць дзяцей, 58 атрымалі траўмы.
У перыяд акцыі супрацоўнікі ДАІ сустракаюцца з працоўнымі калектывамі, праводзяць растлумачальныя гутаркі ва ўстановах адукацыі. Асаблівую ўвагу надаюць індывідуальнай рабоце з кіроўцамі, робячы акцэнт на выкананні правіл перавозкі дзяцей.
Ліха ціснучы на газ, ідучы на чырвонае святло ці пераходзячы дарогу ў неналежным месцы, важна памятаць, што побач дзеці. Малыя капіруюць нашы паводзіны. Парушаючы правілы руху, дарослыя падаюць дрэнны прыклад. Сачыце за сабой і выхоўвайце ў дзяцей належныя адносіны да дарожнай азбукі.
Аляксандр САВЕЙКА, старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС.
Фота для ілюстрацыіі.