Авторизация
 

На чыгунцы – павышаная пільнасць

 Асноўная прычына траўматызму на чыгунцы – парушэнне правіл бяспекі. Асабістая неабачлівасць, пераход шляхоў у неўстаноўленых месцах, знаходжанне на іх у стане алкагольнага ап’янення прыводзяць да бяды.

 

Правілы паводзін на чыгуначных шляхах
- Пераходзіць шляхі толькі па пешаходных пераходах, танэлях, мастах і ў іншых месцах, абазначаных адпаведнымі знакамі.
- Падчас пераходу ўважліва сачыць за сігналамі.
- Не карыстацца мабільным тэлефонам і навушнікамі.
- Перш чым ступіць на пераход, абавязкова ўпэўніцца, што не набліжаецца поезд.

 

НЕЛЬГА:
* блакіраваць чыгуначныя шляхі і іншыя аб’екты інфраструктуры чыгуначнага транспарта агульнага карыстання;
* падкладваць на шляхі староннія прадметы, пакідаць рэчы, ствараць іншыя перашкоды, якія могуць парушыць рух транспарта;
* пашкоджваць шляхі, ахоўныя лесанасаджэнні, снегаахоўныя агароджы, пабудовы і прыстасаванні энергазабеспячэння, сігналізацыі і сувязі;
* парушаць правілы пажарнай бяспекі;
* распіваць спіртныя напоі або знаходзіцца ў стане ап’янення ў грамадскіх месцах на аб’ектах інфраструктуры чыгункі;
* падлазіць пад чыгуначны транспарт, пералазіць паміж вагонамі;
* скакаць з платформ на шляхі;
* заходзіць за абмежавальную лінію ля краю платформы;
* набліжацца да поезда, што рухаецца, на небяспечную адлегласць;
* бегаць па платформе, калі побач ідзе састаў;
* прыхінацца да вагонаў;
* пакідаць дзяцей без нагляду.

 
Важна тэрмінова паведамляць работнікам чыгункі пра выяўленыя перашкоды, што могуць стварыць бяспеку руху паяздоў, падазроныя прадметы і пакінутыя рэчы. Асцярожнасць, уважлівасць і дысцыплінаванасць – абавязковыя спадарожнікі на чыгунцы.

 

Канстанцін КАНАШ, начальнік Варапаеўскай дыстанцыі пуці.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2022
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2022
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта