Авторизация
 

Абгон павiнен быць бяспечным!

 Парушэнне правіл абгону – адна з самых распаўсюджаных прычын ДТЗ.

 

Хроніка трагедый

20 студзеня на трасе Віцебск – Полацк – граніца Латвійскай Рэспублікі сутыкнуліся трактар і лесавоз. ДТЗ учыніў кіроўца лесавоза падчас апераджэння. Вадзіцелю трактара спатрэбілася медыцынская дапамога.
 
2 лютага на трасе Санкт-Пецярбург – граніца Украіны сутыкнуліся тры аўтамабілі. Вадзіцель «Toyota» не справіўся з кіраваннем і ўчыніў датычнае сутыкненне з «BMW», а затым урэзаўся ў «Ford». Кіроўца «Toyota» загінуў на месцы, двое пасажыраў атрымалі траўмы.
 
12 сакавіка паблізу вёскі Залессе Полацкага раёна кіроўца «Fiat» на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з «Volkswagen Passat». Пасажыр «Fiat» загінула на месцы, астатнія ўдзельнікі ДТЗ з траўмамі шпіталізаваны.

 
Алгарытмы манеўра

 

Калі абганяеце вы:
- пастаянна кантралюйце сітуацыю. Сачыце, каб у момант пачатку абгона не абганялі вас;
- не абганяйце на пад’ёме, павароце, у месцах, дзе ёсць пешаходы;
- не спяшайцеся абганяць аўтамабіль, які прытармажвае або адхіляецца ад прамалінейнага руху;
- да грузавых і груп легкавых машын не трэба пад’язджаць блізка. Дыстанцыя неабходна для разгону і каб лепш бачыць дарогу. Набліжаючыся да аўматабіля, які збіраецеся абагнаць, можна змясціцца ўлева і ўправа для лепшага кантролю дарожнай сітуацыі спераду;
- у цёмны час пачынайце абгон з бліжнім святлом фар. Дальняе можна ўключыць пасля таго, як параўняліся з абганяемым аўто.

 

Калі абганяюць вас:
- заўсёды хтосьці можа ехаць хутчэй. Дайце магчымасць абагнаць;
- у момант абгону, калі няма сустрэчных машын, не націскайце на газ, але і не тармазіце;
- калі аўтамабіль, які абганяе, апярэдзіў вас як мінімум на паўкорпуса і ў гэты час з’явілася сустрэчная машына, трэба прыціснуцца ўправа і тармазіць. Калі ж абгон толькі пачаўся – бярыце ўправа без змянення хуткасці. Так у кіроўцы будзе магчымасць пачакаць з абгонам;
- калі абганяе фура, памятайце пра аэрадынаміку: у сярэдзіне абгону машыну будзе прыцягваць да фуры.

 

Калі абганяюць спераду:
v заўважылі спераду абгон (нават калі адлегласць дастатковая) – перанясіце нагу на тормаз. Калі бачыце, што машына спераду не паспявае перастроіцца, тармазіце і плаўна змяшчайцеся на абочыну.

 

Аляксандр САВЕЙКА, старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта