Авторизация
 

Нагадваем правілы эксплуатацыі грузапад’ёмных кранаў

 Згодна з інфармацыяй Дзяржпрамнагляду, у 2020 годзе на прадпрыемствах рэспублікі пры эксплуатацыі грузапад’ёмных кранаў здарылася сем няшчасных выпадкаў з цяжкімі вынікамі. Усе машыны і здымныя грузазахопныя прыстасаванні былі ў спраўным стане. Прычыны большасці здарэнняў звязаны з бяздзеяннем службовых асоб і абслугоўваючага персаналу, гэта вынік нізкай вытворчай, тэхналагічнай і асабістай дысцыпліны.

 

Грэбуюць патрабаваннямі прамысловай бяспекі машыністы кранаў і стропальшчыкі, не кантралююць іх работу асобы, адказныя за бяспечную эксплуатацыю грузапад’ёмных кранаў. Найбольш частыя парушэнні: допуск да кіравання і абслугоўвання абсталявання персаналу, які не мае адпаведнай рабоце кваліфікацыі; невыкананне службовымі асобамі абавязкаў па арганізацыі вядзення работ у адпаведнасці з тэхнічнымі рэгламентамі, па забеспячэнні кантролю выканання работнікамі інструкцый па эксплуатацыі кранаў, па бяспечным вядзенні работ і тэхрэгламентаў; парушэнне машыністамі кранаў патрабаванняў бяспекі пры рабоце пры адсутнасці схем страпоўкі груза; пры знаходжанні людзей у небяспечнай зоне работы кранаў (у кузаве машыны, паміж перамяшчаемым грузам і абсталяваннем), пры страпоўцы грузаў работнікам без пасведчання стропальшчыка, ігнараванне ім патрабаванняў бяспечнага вядзення работ. У сувязі з гэтым нагадаем правілы.

 

Стропальшчыку забаронена:

далучаць да страпоўкі груза асоб, якія не маюць прафесіі стропальшчыка; перадаваць іншым радыёперагаворныя прылады для перадачы сігналаў кранаўшчыку; прымяняць няспраўныя, немаркіраваныя грузазахопныя прыстасаванні і тару; праводзіць страпоўку груза, маса якога невядомая ці перавышае грузападымальнасць крана; абвязваць і чапляць груз з парушэннем схем страпоўкі, прымяняць для гэтага не прадугледжаныя схемамі вырабы і матэрыялы (ламы, штыры, дрот); страпаваць груз, зашчэмлены, прыліплы, засыпаны зямлёй ці прымерзлы да яе, закладзены іншымі грузамі, заліты бетонам; выцягваць стропы з-пад грузу пасля расстрапоўкі (акрамя выпадкаў, прадугледжаных тэхрэгламентамі) з прымяненнем кранаў; вызваляць кранам зашчэмленыя грузам здымныя грузазахопныя прыстасаванні (стропы, захопы, траверсы); падаваць каманду машыністу падымаць ці перамяшчаць груз пры знаходжанні людзей у небяспечнай зоне; быць на грузе падчас яго пад’ёму ці перамяшчэння, а таксама дапускаць туды іншых; знаходзіцца пад паднятым грузам, у кузаве аўтамашыны пры пад’ёме ці апусканні груза ў кузаў; падаваць каманду машыністу крана падымаць ці апускаць груз у кузаў, калі ў кабіне знаходзяцца людзі; суправаджаць груз без адпаведных прыстасаванняў (адцяжкі, багры), выраўноўваць раўнавагу груза ўласнай вагой; знаходзіцца ў зонах крана, якія рухаюцца (процівазе, паваротнай платформе), каб пазбегнуць заціскання паміж паваротнай і непаваротнай часткамі машыны.

 

Машыністу забаронена:

працаваць на кране з няспраўнымі прыборамі бяспекі ці на няспраўных падкранавых шляхах, наўмысна выводзіць іх са строю; выкарыстоўваць канцавыя выключальнікі ў якасці рабочых органаў для адключэння механізмаў; прымяняць няспраўныя, немаркіраваныя здымныя грузазахопныя прыстасаванні і тару; падымаць і перамяшчаць груз, страпоўка якога зроблена работнікам, што не мае прафесіі стропальшчыка; перамяшчаць груз, маса якога невядомая ці перавышае грузападымальнасць крана, або страпоўка якога выканана з парушэннем схем; падымаць груз з людзьмі ці калі ў кузаве аўтамашыны або ў кабіне ёсць людзі; выконваць работы кранам на адлегласці менш за 30 метраў ад паветранай лініі электраперадачы без нараду-допуску; устанаўліваць кран пад дзеючай лініяй электраперадачы, на свежанасыпаным, не ўтрамбаваным грунце, на краі адкосу катлавана; перамяшчаць груз шматгаліновым стропам, калі ёсць невыкарыстоўваемыя для зачэпкі і незамацаваныя канцы стропа, якія могуць закрануць прадметы на сваім шляху; праводзіць работы пры хуткасці ветру, што перавышае дапушчальную для дадзенага крана, пры тэмпературы, ніжэй за ўказаную ў пашпарце крана, пры снегападзе, дажджы ці тумане і іншых выпадках, калі кранаўшчык дрэнна бачыць сігналы стропальшчыка ці груз.

 

Васіль ЧАКАН, начальнік упраўлення Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта