Авторизация
 

Дзяржпрамнагляд нагадвае пра меры бяспекі пры эксплуатацыі газавых балонаў

 Дзяржпрамнагляд нагадвае пра меры бяспекі пры эксплуатацыі балонаў. Іх выкананне абароніць ад няшчасных выпадкаў.

 

Балоны павінны быць укамплектаваныя вентылямі, шчыльна ўкручанымі ў адтуліны гарлавіны ці ў расходна-напаўняльныя штуцэры ў спецыяльных балонах без гарлавіны, ёмістасці ўмяшчальнасцю больш за 100 літраў – папераджальнымі клапанамі. Пры групавой устаноўцы балонаў дапускаецца адзін на ўсю партыю. Яго прапускная здольнасць пацвярджаецца разлікам.

 
Бакавыя штуцэры вентыляў для балонаў, якія напаўняюць вадародам і іншымі гаручымі газамі, павінны мець левую разьбу, кіслародам і іншымі негаручымі – правую. Кожны вентыль балонаў для выбухованебяспечных, шкодных рэчываў 1-га і 2-га класаў небяспекі па ДАСТе 12.1.007 трэба забяспечыць заглушкай, што шчыльна накручваецца на бакавы штуцэр.

 
Вентылі ў балонах для кіслароду павінны накручвацца з прымяненнем ушчыльненых матэрыялаў, якія не загараюцца ў яго асяродку. На верхняй сферычнай частцы ёмістасці абавязковыя дакладна бачныя наступныя дадзеныя: звесткі вытворцы, якія належаць нанясенню ў адпаведнасці з ТР ТС 032/2013; звесткі пра тэхнічнае асведчанне; дата правядзення; кляймо арганізацыі, якая праводзіла асведчанне; дазволены ціск; маса пустога балона.

 
Маса балонаў, за выключэннем прызначаных для ацэтылену, указваецца з улікам масы нанесенай фарбы, кольца для каўпака і башмака, калі яны прадугледжаны канструкцыяй, але без масы вентыля і каўпака. Стацыянарна ўстаноўленыя балоны ўмяшчальнасцю больш за 100 літраў можна афарбоўваць у іншыя колеры з нанясеннем надпісаў і маркіроўкі, згодна з праектнай дакументацыяй і інструкцыяй па эксплуатацыі.

 
Тэрмін службы балонА вызначае вытворца. Калі такіх звестак няма, ён складае 20 гадоў. Экспертызу прамысловай бяспекі, каб падоўжыць тэрмін службы, для балонаў аб’ёмам менш за 40 літраў не праводзяць. Выкарыстоўваць іх далей нельга, за выключэннем ёмістасцей спецыяльнага прызначэння, канструкцыя якіх вызначана індывідуальным праектам і не адпавядае тыповым канструкцыям і экспертызу якіх праводзяць пасля заканчэння тэрміну службы, а таксама ў выпадках, устаноўленых інструкцыяй па эксплуатацыі абсталявання, у складзе якога яны выкарыстоўваюцца.

 
Выкарыстоўваць, напаўняць, захоўваць, перавозіць балоны, незарэгістраваныя ў Дзяржпрамнаглядзе, галоўнай ваеннай інспекцыі, неабходна згодна з патрабаваннямі інструкцыі па эксплуатацыі, распрацаванай з улікам уласцівасцей газу, мясцовых умоў і патрабаванняў дапаможніка. Рабочыя, якія іх абслугоўваюць, павінны прайсці праверку ведаў па ахове працы ў рамках інструкцыі па эксплуатацыі. Поўныя балоны можна захоўваць як у памяшканнях, так і на адкрытым паветры, але абароненымі ад атмасферных ападкаў і сонечных промняў. Трымаць на складзе ў адным памяшканні ёмістасці з кіслародам і гаручымі газамі забаронена.

 
Балоны, устаноўленыя ў памяшканнях, павінны знаходзіцца на адлегласці не менш за метр ад ацяпляльных прыбораў і печак, не менш за пяць метраў – ад крыніц цяпла з адкрытым агнём. Газ нельга расходваць поўнасцю. Яго рэшткавы ціск у балоне ўстанаўліваецца ў інструкцыі па эксплуатацыі з улікам уласцівасцей газу, інструкцыі і павінен быць не менш за 0,05 МПа. Выпускаць газ у меншыя ёмістасці з меншым рабочым ціскам неабходна праз рэдуктар, прызначаны для гэтага газу і афарбаваны ў адпаведны колер.

 
На камеры нізкага ціску рэдуктара павінны быць манометр і спружынны папераджальны клапан, адрэгуляваны на адпаведны дазволены ціск у ёмістасці, куды перапускаецца газ. Калі вентылі няспраўныя і зрабіць гэта немагчыма, балоны неабходна вярнуць на напаўняльную станцыю. Там газ выпусцяць па інструкцыі. Напоўненыя балоны з насаджанымі на іх башмакамі трэба захоўваць у вертыкальным становішчы. Каб папярэдзіць падзенне, усталёўваць у спецыяльныя гнёзды, клеткі ці агароджваць бар’ерам.

 
Балоны без башмакоў можна трымаць у гарызантальным становішчы на драўляных рамах ці стэлажах. На адкрытых пляцоўках дазволена ўкладваць ёмістасці з башмакамі ў штабелі з пракладкамі з вяровак, драўляных брусоў, гумы ці іншых неметалічных матэрыялаў, якія маюць амартызавальныя ўласцівасці, паміж гарызантальнымі радамі. Вышыня такіх штабеляў не павінна перавышаць 1,5 метра. Вентылі балонаў трэба накіроўваць у адзін бок.

 
Склады для захоўвання балонаў з газам павінны быць аднаэтажнымі з пакрыццямі лёгкага тыпу і без гарышчаў. Сценкі, перагародкі, пакрыцці робяць з незгаральных матэрыялаў адпаведных праекту. Вокны і дзверы павінны адчыняцца вонкі. Аконнае і дзвярное шкло – матавае ці пафарбаванае ў белы колер. Вышыня складскіх памяшканняў прадугледжана не менш за 3,25 метра ад зямлі да ніжніх выступальных частак даху. Падлога роўная з няслізкай паверхняй, а для балонаў з гаручымі газамі – з рэчываў, што выключаюць узнікненне іскраў пры ўдары аб іх.

 
У памяшканнях павінны вісець інструкцыі, правілы і плакаты па абыходжанні з балонамі. Склады з ёмістасцямі з газам абсталёўваюць па праекце, абавязковая натуральная ці штучная вентыляцыя. Для балонаў з выбухова- і пажаранебяспечнымі газамі павінны быць у зоне маланкааховы. Памяшканне неабходна раздзяляць незгаральнымі сценамі на адсекі, у кожным да 500 40-літровых ёмістасцей з гаручымі ці ядавітымі газамі і не больш за 1 тысячу аналагічных з негаручымі і неядавітымі.

 
Адсекі для захоўвання апошніх можна раздзяляць незгаральнымі перагародкамі вышынёй не менш за 2,5 метры з адкрытымі праёмамі для праходу людзей і праёмамі для сродкаў механізацыі. Кожны адсек павінен мець асобны выхад вонкі. Разрывы паміж складамі для поўных балонаў, паміж складамі і сумежнымі вытворчымі будынкамі, грамадскімі памяшканнямі, жылымі дамамі вызначаюцца праектам і павінны адпавядаць горадабудаўнічым нормам.

 
Перамяшчаць балоны на аб’ектах іх прымянення неабходна на спецыяльна прыстасаваных вазках ці іншых прыстасаваннях, якія гарантуюць бяспеку транспартыроўкі. Перавозіць поўныя ёмістасці трэба на рэсорным транспарце ці аўтакарах у гарызантальным становішчы абавязкова з пракладкамі паміж імі. У гэтай якасці могуць выкарыстоўвацца драўляныя брусы з выразанымі гнёздамі для балонаў, вяровачныя ці гумовыя кольцы таўшчынёй не менш за 16 міліметраў (па два кальцы на балон) ці іншыя пракладкі, якія засцерагаюць груз ад удараў адзін аб адзін. Вентылі павінны глядзець у адзін бок.

 
Перавозіць балоны дазволена ў спецыяльных кантэйнерах, а таксама без кантэйнераў у вертыкальным становішчы абавязкова з пракладкамі паміж імі і агароджай ад магчымага падзення. Абавязкова накручваць каўпак, калі канструкцыяй не прадугледжана іншая ахова запорнага прыстасавання. Захоўваць напоўненыя балоны да выдачы іх спажыўцам можна без папераджальных каўпакоў.

 

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 марта 2021
Даниил, Илья, Макар, Павел, Памфил, Порфирий, Самуил, Юлиан

Именины 28 февраля 2021
Алексей, Арсений, Иван, Михаил, Николай, Павел, Петр, Софья, Афанасий, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта