Авторизация
 

Нагадваем: энергааб’екты – не для гульняў

 Летась 20 кастрычніка ў Малевічах Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці на закрытай і агароджанай плотам з калючым дротам тэрыторыі падстанцыі 35 кВ знойдзена сямігадовае без прыкмет жыцця дзіця са слядамі электратраўмы.

 

Як мяркуецца, яно забралася на камплектнае размеркавальнае ўстройства і наблізілася на недапушчальную адлегласць да правадоў паветранай лініі электраперадачы 10 кВ. У выніку атрымала смяротны разрад электрычным токам. Абставіны і прычыны няшчаснага выпадку расследуюць органы ўнутраных спраў Жлобінскага раёна.

 
Правілы электрабяспекі неабходна ведаць і выконваць усім. Растлумачце сваім дзецям, як паводзіць сябе паблізу энергааб’ектаў.

 
НЕЛЬГА:
- гуляць пад лініямі электраперадачы і запускаць паблізу іх лятальныя апараты ці паветраных змеяў;
- уладкоўваць месцы для адпачынку, разбіваць палаткавы лагер і распальваць касцёр ля электрасеткавых аб’ектаў;
- узбірацца на апоры ліній электраперадачы, каб зрабіць сэлфі, пагуляць ці па іншых прычынах, а таксама пранікаць за агароджу ахоўных зон;
- рыбачыць у вадаёмах, побач з якімі праходзяць лініі электраперадачы. Вуда ці снасці могуць выпадкова дакрануцца да правадоў і трапіць пад напругу.

 
Парушэнне граніц ахоўных зон ліній электраперадачы і пранікненне ў размеркавальныя пункты і трансфарматарныя падстанцыі смяротна небяспечнае для жыцця.

 

Анатоль ІЛЬІЧОЎ, галоўны інжынер РЭС.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 марта 2021
Даниил, Илья, Макар, Павел, Памфил, Порфирий, Самуил, Юлиан

Именины 28 февраля 2021
Алексей, Арсений, Иван, Михаил, Николай, Павел, Петр, Софья, Афанасий, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта