Авторизация
 

Энергагазінспекцыя нагадвае - не пакiдайце зараднае ў разетцы!

 Мабільны тэлефон, смартфон, планшэт сілкуюцца энергіяй ад электрычнай сеткі. Аднак не ўсе вымаюць зараднае ўстройства з разеткі, калі неабходнасць у яго выкарыстанні адпадае. А гэта можа стаць прычынай пажару.

 

У кожнай інструкцыі да сучасных гаджатаў папярэджваюць, што не працуючае па прамым прызначэнні зараднае трэба адключыць. Пакідаючы яго ў разетцы, памятайце, што бываюць скачкі напругі (тэхнічныя збоі, пераключэнні трансфарматараў), у выніку прыстасаванне можа не толькі задыміцца пасярод ночы, але і загарэцца. Па гэтай жа прычыне зараджаць телефон трэба толькі ў прысутнасці людзей.

 
У сучасныя зарадныя ўстройствы для тэлефонаў убудавана сістэма абароны ад загарання. Аднак у кожнага прыбора ёсць тэрмін службы, корпус можа аплавіцца і загарэцца, калі яго рэсурс выпрацаваны. Толькі на секунду ўявіце, што будзе, калі маленькае дзіця стане гуляць з провадам ад зарадкі ці яшчэ горш – возьме яго ў рот.

 
Важна выкарыстоўваць арыгінальныя зарадныя ўстройствы, прызначаныя для пэўнай мадэлі тэлефона ці планшэта. Аднак часта падключаем якое падыходзіць па раз’ёме. Калі яно больш магутнае, рызыка загарання ці нават выбуху акумулятара вельмі высокая.

 
У вясенне-летні перыяд, асабліва падчас навальніцы, небяспечна пакідаць зараднае ўстройства ўключаным у разетку. Маланка можа вывесці са строю любы электрапрыбор у доме. Наогул, усё электраабсталяванне, акрамя халадзільнікаў, рэкамендуецца не проста абясточваць, але і адключаць ад крыніц энергіі – вымаць штэпсельныя вілкі з разеткі. Гэтым няхітрым спосабам абаронім сябе, свой дом, маёмасць ад пазаштатных сітуацый.

 

Валерый СЯЛІЦКІ, інспектар Міёрскай энергагазінспекцыі.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта