Авторизация
 

Вучыце бяспецы з ранняга дзяцінства!

 Найбольш траўманебяспечны ўзрост – да трох гадоў, а галоўная прычына дзіцячых траўм – нядбалыя адносіны бацькоў да бяспекі малых. Гэта адчыненыя вокны, доступ да падазроных прадметаў і рэчываў, пакіданне без нагляду.

 

Вучыце бяспецы з ранняга дзяцінства: расказвайце пра траўмы і іх наступствы, прыводзьце прыклады. Малое дзіця ўвогуле нельга выпускаць з поля зроку. Сачыце, каб вострыя прадметы, хімія, кіпень, агонь былі недаступныя для яго.

 
Правярайце веды школьнікаў па правілах дарожнага руху, паводзін на вуліцы, бяспецы ў школе, спартыўных секцыях. Вучыце, што рабіць, калі атрымалі рану. Перад выхадам з дома ўпэўніцеся, што абутак, адзенне і цацкі не змогуць стаць прычынамі траўм: развязаны шнурок, адколаты гузік, няспраўны парасон, лішнія прадметы ў кішэнях.

 
Правілы, якія павінна ведаць кожнае дзіця:
- не звешвайся з балконаў і вокнаў;
- не гуляй з агнём і электрапрыборамі;
- не спрабуй лекі;
- выконвай правілы дарожнага руху;
- перш чым што-небудзь зрабіць, падумай, ці бяспечна гэта.

 

Пётр ПАЗНЯК, урач-траўматолаг ЦРБ.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта